Палiтычна-псiхалагiчныя партрэты

Палiтычна-псiхалагiчныя партрэты
Аляксандр Рыгоравіч Л., які выконвае абавязкі загадчыка выканаўчай улады ў РБ.
Плюсы
Моцная сіла волі, настойлівасць у некаторых пытаннях, самавалоданне
Не курыць
Не алкаголік
Інтуітыўна за камунізм, супраць дзікага рынку і празмернай буржуазнасці (для народу, а не для бюракратаў)
"Я свой народ за цывілізаваным светам не павяду" - не сымпатызуе разбэшчаным і бязгустым вычварэнцам з капіталістычных краін
Мае "інтуіцыю палітычнай жывёліны"
Дае пінка работнікам-алкаголікам - недарэкам
Хаміць у тым ліку і замежнікам, якія таго вартыя
У юнацтве пісаў вершы, граў на баяне, быў тамадой і вядучым святочных мерапрыемстваў
У краіне наладжаны матэрыяльны дабрабыт і лад -транспарт, электрычнасць, вада і г.д.
Не забараніў рэлігію
Развівае спорт, сацыяльная арыентаванасць, клопат аб дзяцінстве
Не даў перамагчы каляровай рэвалюцыі, але гвалтоўна, не ўнікаючы ў сутнасць пратэстаў
Не прызнаў акупаваны Крым (Крым далучаны да РФ з парушэннем закону РФ і без згоды Ўкраіны)-тым самым не сапсаваў у гэтым адносіны з Украінай
Развіваюцца веласцежкі ў горадзе - з пераменным поспехам
Добра трымаўся пры спробе Каляровай рэвалюцыі і не збег з краіны, праўда, крыху псіхаваў і не адчуў сітуацыі ў поўнай меры.
У краіне ўсё працуе, але некаторыя галіны пакрыху развальваюцца
Працуе інтэрнэт
Клапоціцца аб роднай краіне, але так, як ён гэта разумее (пагардліва-гвалтоўна). Пэўна, менавіта такога народ заслужыў.
Адзначае 9 мая, 3 ліпеня і 7 лістапада
Праваслаўнае і Каталіцкае Нараджэнне Хрыстова і Пасхі
Працуе хаця б адзін Украінскі тэлеканал, штук 50 расійскіх, але нема ТБ Літвы, Латвіі, Польшчы - хаця б культурна-забаўляльных.
Захаваў нацыянальных беларускіх герояў (Каліноўскі, Касцюшка і інш.), нягледзячы на бурчанне маскавіцкіх новаімперскіх гісторыкаў.
Мінусы
Чалавек, светапогляд якога абмежаваны матэрыяльным светам
Чарка, шкварка, папулізм ("прагматызм", урэшце, антыкультурны)
"Артыст", які ідзе на паваду ў публікі
Вельмі любіць уласную ўладу, лічыць яе наркотыкам і не можа выстаяць перад гэтай спакусай, што ў апошні час стала адчувацца грамадскасцю як хваравітасць усёй сістэмы
Адносіны да ўлады як у катА да валер`янкі
Не ведае ў гэтым пачуцця меры
У некаторых галінах абсалютна непісьменны і неадукаваны і праводзіць, асабліва ў апошні час, гэтую неадукаванасць у палітыку, чым калечыць лёсы людзей (прававы дэфолт, адвольнасць судоў і сілавых структур і г.д.)
Часам не паважае ні сабе, ні навакольных і праводзіць такі стыль узаемаадносін у грамадства. Культ грубай сілы і хамства. Паважаць - значыць, баяцца. Разумее толькі сілу. У выніку ў грамадстве шмат дзе бывае атмасфера страху, гвалту, хлусні, крывадушнасці, подласці і няшчырасці.
Часам высакамерны пагардлівы хам, у тым ліку ў палітыцы і кіраванні.
Не валодае дасканала ні воднай мовай
З-за свайго хамства і пагардлівасці не мае палітычных нашчадкаў
Разагнаў вакол сабе ўсіх разумных і ініцыятыўных супрацоўнікаў, пакінуўшы толькі паслухмяных і бязвольных.
Злапамятны і помстлівы.  Пры гэтым фальклёрны герой прыколаў, якія сам і стварае сваім характэрным голасам і выказваннямі
Сістэма не грэбуе подлымі метадамі, чым сабе дыскрыдытуе.
Беспрынцыповы ў сутнасці, акрамя любові да "камунізму", "радзімы" - як ён гэта разумее і ўласнай улады.
У некаторых пытаннях палітыкі бываў і ёсць абсалютна бездапаможны. Адмова ад усялякага дыялогу з БНФ, "нацыяналістамі" і іншымі з гэтай галіны. Адразу апазыцыя і ўсё, што з ёй звязана, было "замецена пад плінтус", але жывая праблема нікуды не дзелася і ўсё роўна ўвесь час вылазіла, у 2020 вылезла зусім, а ён не змог нічога мовіць, ні даць рады.
Чалавек без унутранай свабоды, гвалтаўнік у палітыцы. Часам хітры тактык. Сам разумее свабоду як адсутнасць дысцыпліны і распушчанасць, таму лічыць яе шкоднай і непатрэбнай.
Чалавек без каранёў, таму яму складана і немагчыма весці дыялог з айчыннымі гуманітарыямі, зрушанымі на ліцьвінстве - у яго каркас савецка - расійскага бачання гісторыі, і ВКЛаўцы разрываюць яму шаблон савецкай імперыі.
Часам самадурства і абсурдызм. Не прымае нават законаў фізікі. (Дыкрэт аб дармаедах). Намагаецца ісці быццам у слушным накірунку, але абсурднымі метадамі з-за высакамернасці.
З-за гэтага ў пазаштатных сітуацыях нагадвае герояў Луі Дэ Фюнэса. Імпульсіўнасць натуры. Потым можа супакоіцца і намагацца выправіць сітуацыю, часам нават павінаваціцца (выключна рэдка).
Вельмі баіцца за сваё жыццё і згубІць уладу.
Штат ахоўнікаў імкнецца да бясконцасці
Не разумее, што не хлебам адзіным жывы чалавек. Абмежаваны гэтым матэрыялізмам. Не эканомікай толькі жывыя народы, але культурай і ўнутраным жыццём. І наўвогуле, у Бібліі пра гэта лепей сказана.
Мае часам кароткую памяць, у тым ліку на ўласныя словы і ўчынкі.
Часам непаслядоўны, не заўжды сябруе з логікай.
Артыст у жыцці
Нікому не даверае, не можа весці размову ці дыялог на роўных правах, але маналогі можа гаварыць гадзінамі.
Неабмежавана хітры. "Чалавек, які змазаны вазелінам". Выскоквае з любой сітуацыі.
У сістэме кіравання адчуваецца крывадушнасць і хлуслівасць. Быццам усё пабудавана на гвалце і падмане. Але не толькі яго віна. Проста створаны ўмовы. Ён пра подласць часам сцяміць не можа, ці ўслых сказаць не здольны.
Цікавіцца ў асноўным  матэрыяльнай складаючай жыцця.
Культ плоці ў грамадстве (не толькі ў РБ),
Любіць спабоніцтвы і перамагаць.Калі церпіць паразу, можа пакрыўдзіцца і ўчыніць рэпрэсіі.
Мае незразумелае сямейнае становішча і светапогляд (праваслаўны атэізм)
Увесь час штосьці скрывае ад народу і робіць таямніцы - і ён, і яго паплечнікі.
Не адчувае, дзе подласць. Можа не пачуць, калі зайшоў за грань. Не здольны размаўляць ні з народам, ні з апазыцыяй. (Страціў навык)
Прысутнічаюць абсурднейшыя забароны і драконаўскія штрафы, якія намагаецца лагічна і юрыдычна абаснаваць, але пры  гэтым яны не перастаюць вдчувацца абсурднымі, а абаснаванні подлымі і бязглуздымі.
Зневажае ўсіх, каго можа (ненаўмысна, проста такі стыль). Ягоныя халуі па дурасці вераць, што іх не пакараюць і робяць пры народзе паскудства. Думаюць, што народ - ці скаціна, ці слабакі, нічога не заўважаюць, не разумеюць, прамаўчаць і ўсё сцерпяць.
Абсалютны непрафесіяналізм як стыль у некаторых галінах. Грубы падыход да рэчаў "з пазіцыі чрэва ці страўніка".
Выраз твару на некаторых фота такі хітры, што магчыма западозрыць што ён штосьці скрывае. Мабыць, на самой справе, ён у глыбіні душы - не толькі артыст, але яшчэ і "канакрад" (рамантызм яму не чужы).
Матэрыяльны дабрабыт для народу за конт кабалы для яго і доўгу замежным ліхвярам і крымінальшчыкам
Патакае расійскаму мілітарызму (ускосна)
Напэўна, кепскі шахматыст. У сэнсе, не здольны ахвяраваць часткай, каб уратаваць цэлае. Няма на гэта ні выхавання, ні ўласнага вопыту. Гэтая нягібкасць зараз вельмі заўважна. Каб быў такі вопыт, магчыма, не ўлез бы ў прэзідэнцтва.
Уляпаўся і ўляпаў насельніцтва РБ ў "Саюзную дзяржаву".
Хаця, з такім жа поспехам, "Саюзную дзяржаву" можна было б будаваць з Украінай, якая ў чымсці бліжэй, ці з Літвой і Латвіяй, ці і з тымі, і з тымі.
Рэжым ахоўваюць у тым ліку адмарозкі, "акупанты" і гвалтаўнікі
Прадаў 1 адсотак дзяржаўнай тэрыторы нейкім сваім замежным сябрам-мафіёзі (арэнда на 99 гадоў) - каля 120 квадратных кіламетраў.
Несамакрытычны і заахвочвае такую ж якасць у вассалаў.
Дзяржаўны строй нагадвае феадалізм. Нейкае падабенства дзяржаўнай узаконенай мафіі. Сваё для сваіх. Чужы не пройдзе. Хто падлейшы, той і пераможца.
Уапошні ччас зусім не клапоціцца, каб ягонае імя мела добрую рэпутацыю ў будучых падручніках гісторыі. Калі ён скончыць свой зямны шлях, цікава, ці будуць АМАПаўцы сцерагчы яго магілу, ці яго спаляць у крэматорыі і развеюць, каб не ўчыняць грамадскіх беспарадкаў?
Памылкова думае, што ў жыцці ўсяго дасягнуў (напэўна). We are the champions, my friend!
Можна стаць хіба што імператарам чагосьці большага (Саюзнай дзяржавы, Свету, Сусвету і т.п.) Illusion of Power!
Кто думал, что всего достиг,
Всего лишь глупый ученик.
Не паважае моладзь (малакасосы, шчанюкі), якая пушчана на самацёк. У выніку - "рэвалюцыя малалетак".
Казаў, што амаль нічога не чытае
Справакаваў (не ён адзін) грамадскі раскол
Не хапіла ні розуму, ні адукаванасці вырашыць гэты канфлікт без гвалту і крыві пры наяўнасці Вярхоўнага савету і іншых органаў і супрацоўнікаў. Разумення хапіла толькі на "біццё морды".
Прыхільнік "тэорыі загавару" і канспіралогіі
Дробная помстлівая натура. З-за саёй дробязнасці скатваецца да шантажу і палітычна таргуецца.
Грамада сама вінаватая ў тым, што на месца галоўнай пасады прасачыўся чалавек з такімі падводнымі камянямі. Ён многіх з асяроддзя задавальняў. Цар-працаўнік накшталт Пятра 1.Зараз адчуваецца, што яго выкарыстоўваюць "у цёмную" пэўныя колы функцыянэраў, якія самі не хочуць высоўвацца, магчыма, нават, палітычны крымінал. Таму што на сённяшнім этапе "сусветны масштаб" ужо не праяўляецца. Сусветнага масштабу засталіся толькі хітрасць, дэмагагічны талент і прага ўлады.
Страціў прывабнасць біялагічнага Альфа-самца і перастаў падсвядома "заахвочваць" жанчын у сваёй массе.
Падвяла адсутнасць пачуцця меры. І ў выніку атрымаў "рэвалюцыю жанчын і малалетак".
Шэраг недарэчнасцяў, бязгусціцы і аванцюр - дарэчы, бывае ў любога. Цыклічнае перайменаванне вуліц у Мінску,знос Маскоўскага вакзалу, будаўніццтва АЭС і г.д.
Рэжым трымаецца ў тым ліку на падонках, хворых садыстах і амаралах (машыны без нумароў, сілавікі без формы і дакумэнтаў, з закрытымі тварамі, правакатары, адсутнасць уяўлення аб сумленні і г.д.)
Не любіць 25 сакавіка, БЧБ сцяг, а з "Пагоняй" наўвогуле абсурд. З яго боку ніякіх каментарыяў, акрамя лаянкі.
Значная частка моладзі-падлеткаў адчула сабе "дзяржаўнымі сіротамі" і пад уплывам прымітыўнай прапаганды размалявала і заклеіла горад налепкамі, што можна лічыць бязглуздзіцай, але нельга лічыць крыміналам.
АРЛ- вопытны палітык і я б, напрыклад, пакінуў яго далей ва ўрадзе, напрыклад, на пасадзе прэм`ер-міністру, каб далей раздаваў тумакоў па саўгасам і вяшчаў па радыё - я ўжо прызычаіўся - і перадаваў вопыт моладзі ва ўрадзе (ён жа намагаўся калісьці стаць педагогам).
З-за ўласнага культу сілы лезе ў сябры да тых, хто сільнейшы (усходняя суседка). Здаецца, гэта йдзе з дзяцінства. Знешняя палітыка такая, што Расію лічыць "сваёй", а Украіну, Польшчу, Літву, Латвію - замежжам. Меркаваннем і адчуваннем народу цікавіцца мала. Хаця ў апошнія часы ў народу адчуваецца з дакладнасцю да наадварот - РФ не зусім сябр - мілітарызм, імперыялізм, а астатнія - больш сімпатычныя.
Цікава, калі ў канцы 1960-х ён быў юнаком і ў кінатэатрах дэманстраваўся "Фантамас", якое ўажанне на яго зрабіў галоўны герой фільму?
Цікава, што інтуіцыя не падказала момант, калі можна было прыгожа зыйсці, пакінуўшы больш-меньш станоўчае ўражанне у асяроддзя.
Я ассабіста не магу сказаць што за гэтыя гады было ўсё кепска. Добра было нават значна больш, калі быць удзячным. Трэба толькі было знайсці да гэтага асабісты шлях. Вялікае глупства казаць, што АРЛ рабіў толькі кепскае і што ўсё кепскае з-за АРЛ.
Пачынаў палітычную кар`еру з таго, што прылюдна выціраў ногі аб сваіх былых калег пры дапамозе дыктараў тэлебачання, а скончыў тым, што прылюдна выцер ногі аб сцяг, перад якім даваў прысягу - пры дапамозе сілавікоў.
Дарэчы, у сярэдзіне 1990-х можна было ўверары назіраць гэтую працэдуру па ТБ ў перадачы ці то Контуры, ці то Рэзананс. Дыктар завочна здзекваўся над вядомым у былым палітыкам,які стаў апанентам АРЛ. Глядзець было брыдка, бо ўлада і дыктар публічна паказвалі свой "узровень". Я так разумею, што дыктару добра заплацілі.

Ціханоўская
+Сімпатычная хатняя гаспадыня
-Дэструктар і заклікае да спыну і разбурэння беларускай эканомікі
Яе палітычная праграма (але не метады)нагадвае добрую дзіцячую кніжку для дзяўчынак
+Інтуітыўна адчула подласць бюракратычнай сістэмы ў Беларусі.
-Жаночыя БЧБ шпацыры і маршы выглядаюць істэрычна.Бібіканне аўтамабіляў не мае адчування меры, як і ў антаганісту - атрымліваецца, яны не лепей. АМАПаўцаў і іншых сілавікоў дражняць, як барбосаў. З боку праваахоўнікаў больш слушным было б не звяртаць увагі на гэтую істэрыю ці накіраваць дэманстрацыі у станоўчае русла - але ўлады разгубіліся і не справіліся.
+Адчула, што любоў АРЛ да ўлады мае вельмі хваравітае адценне і што рана ці позна ўсё роўна прыйдзецца нешта мяняць.
-Розуму і крэатыву хапіла толькі на тое, каб разваліць "сарцір" у Беларусі, і цяпер гэты бруд разліўся па ўсёй краіне і нават Расію зачапіў у выглядзе Навальнага.
-Пэўна, кепскі палкаводзец. Не адчувае, дзе трэба адступіць. Бітыя людзі - на адказнасці "каляроўшчыкаў" таксама.
-"Каляроўшчыкі" насаджаюць народу і моладзі  дурную барацьбу.
-Могуць толькі абражаць прэзідэнта. Усе гэтыя 3 адсоткі, жувачкі, БЧБ налепкі, размаляваны асфальт-гэта ўсё дзяцінства, за якое асатанеўшыя ШМАПаўцы караюць не па-дзіцячаму. Ну гэты цырк з тапкам і тараканам-на каго разлічаны? Насамрэч,ён жа які-неякі кіраўнік дзяржавы. Вы ж таксама нікога не паважаеце. А прэтэнзіі насамрэч могуць быць такія: "Шаноўны Аляксандр Рыгоравіч, вы - хам! І калі вы хочаце працягваць займаць пасаду, вы павінны зразумець, што вам трэба выпраўляцца, перастаць быць хамам і быць самакрытычным. Таму што калі-небудзь вы павінны гэта зразумець! І невукам таксама варта перастаць быць. Таму што калі вы што-небудзь гэтакае скажаце, гэта бывае смешна. А вось калі за вамі дыктакры паўтараюць бязглуздзіцу па ўсіх тэлеканалах, гэта ўжо не смешна. Гэта ўжо брутальна, ці брыдка, ці страшна. Так што зычым вам удачы і спадзяемся на разуменне."


Рецензии