Пярсцёнак Ладанка

Пярсцёнак і Ладанка

Колькі год таму, я знайшоў узімку, у снезе,  срэбны пярсцёнак.
Счарнелы. Я пачысьціў яго зубной пастай і ён зазьзяў. Прыгожы пярсцёнак. На ім была стараслаявянскімі літарамі выгравірана.
"Спаси и   сохрани".
Я нейдзе чуў, што такія рэчы насіць на руцэ нельга. І наўогул, не кранаць. Нядобрая энергетыка.
Я параіўся са знаёмым святаром з царквы на вайсковых могілках наконт гэтага.
Айцец Дзьмітрый парахрысціў пярсцёнка. Пасьміхнуўся вачымі і кажа, нікога і нічога не бойся. З табою Бог.
З таго часу прайшоў год. Парсценак быў памерам невялікі і таму мне налазіў толькі на мізінца.
Але не вельмі шчыльна на ім трымаўся.
І аднойчы , апасля зімовага шпацырў, знаяўы ўдома  пальчаткі, са скрухай, заўважыў. Німа парсценка. Вельмі я сумаваў.
Але потым зразумеў, што так патрэбна Яму.
Ён даў праз пярсцёнак мне ў душу нешта пяшчотная. Зрабіў мяне трохі іншым на жыццёвым шляху.
Я ведаю, што і пярсцёнак робіць свой шлях далей. Робіць божую справу . Дадае ласкі і міласэрнасці у сьвет і сэрцы.

А на тым тыдні, каля сьметніку, у двары , долу , у брудзе, нешта бліскатнула.
Я нахіліўся, падняў кавалачак гразі, пачысьціў насоўкай.
У далоні золатам зазьзяла
Каталіцкая ладанка.
На мяне сумна, з дакорам, зазірнулі вочы Маткі Боскай.

Нешта адбываецца. Цікавае.

Сакральнае.


Рецензии