Дубы

Дубы

Шесть год. Мне. Я памятаю  бабулю і цётак.
Мене прывезлі ў сьпякотна лета. Аутобус, алюмініевы Ікарус спыніўся на шашы. У вёску мяне , соннага, цягнулі тры кілометры па пашы і праз броды і балаціны.
Да бабы.
І я вжэ не дурны. Я нешта ведаю. Пра жыццё.
Ранкам прыйшлі знаёміцца старэйшыя дваюродныя браты.  Ну як знаёміцца. Мы вжэ знаёмыя. Завочна.
Адразу кажуць, малы, пойдзем ў дзелянку. Заўтра. Ранкам. Па суніцы. Ну пойдзем. Якія такія суніцы. Ранак. Сьпякотны чэрвень. Дзелянка нейкая. Што за суніцы. Не разумею.
Ранкам.
Ідзем. Лінія 35 кв. Гэта я праз 20 год зразумеў, што 35 кВ. Тут парасло ўсё хмызняком. Цемра. З грыбоў - страчкі і смярдзючаі мухі.
За лініяй - паламаныя сасна.  Старэйшыя кажуць, маланка сасну так скруціла. Два метры у дзіяметры. Ходзім. Аблезлая кара. На паплаўкі і караблікі набіраем у кашэліка.
Ідом далей, да дзелянкі.
Сонца. Спякота.
Ад тралёўшчыкаў глыбокія каляіны засталіся. У іх празрыстая вада. Гарачая. На дне расце зелле. Сядзяць скрозь чорныя шапалонікі на дне.
Руку запускаеш. Глыбака і цёпла.
Шапалонікі ўцякаюць.
Выхватваеш руку. Два. У руцэ. Чорныя. З маленечкім хвосьцікам. Як голачкі.
Не дыхаюць. Навошта іх злавіў. Адпускаеш руку у скаламучаную ваду.
Шапалонікі ўсплываюць пузам, троху белым, наверх.
Не аджываюць.
Становіцца жахліва.
Я. Забіў. Шапалонікаў .
Не даў ім жыцця. Хлопцы завуць. Бяжыш далей.
Салодкія суніцы. Чырвоныя. Смачныя. Поўны рот. На дзялянцы.
Пустая дзялянка. Сонца залівае яе. Сотні пнёў. Дубовых. Па два, тры  метры у дзіяметры. Суніцы растуць, па дыяметру.  Акружна. Смачныя.
Дубы нехта зрэзаў, забіў.
Навошта.
Мы малыя. Нам не цікава. Сонца пячэ. Скачам па пнёх. Апрытомнелі.
Сядзім на вялічэзным пні. Ямо лусты хлеба , намазаныя слівовым варэннем. Над намі , высока у небе кружыць чорны бусел.
Старэйшыя прыносяць нейкую яшчарку.
У літровым слоіку.
Бліскучае жоўта-шэрае пузіка з лапкамі змагаецца за жыццё. Пускае бурбалкі. Трытон. Кажэ старэйшы брат. Пачвара, як саламандрва, ні ў вадзе не тоне ні ў вагні не гарыць, і праз гэныя словы, разбівае слоік.
Саламандры курчыцуа на дубовым пні. Мне жахліва. Мне іх шкада.
Я пачынаю плакаць. Не енчы, малы. Так ім і трэба. Яны быдлу жыцця не даюць.

Мы ідом далей. Там толькі-толькі , ля дрыгвы,  вжэ пасьпелі чарніцы.


Рецензии