Каска
Да чатырох год я гадаваўса на вёсцы. Са старэйшым братам. Вёсачка такая , на Палессі. Да 1978 году, туды можна було дабрацца толькі ў сухое лета. А так толькі на трактары. Меліярацыя. Змяніла жыццё тутэйшых. Зніклі балоты. Броды. Умежкі і урочышча. Скарчавалі ўсё. Толькі цэнтральныя канавы смакталі ваду з замелькі. І ганалі яе да Сьцьвігі. Там стаяў сперш дызель і пампаваў. Пампаваў. Потым правялі лінію , зрабілі станцыю. І потым і зараз гудзе там электрычная помпа. Лье воду з хімікатамі з палёў у Сьцьвігу і далей. У Прыпяць. І так далей. У Дняпра. І ў Чорнае мора.
Нас з братам, бабуля і дзьве цётачкі выхоўвалі.
Што казаць. Дзеда майго НКУС замардаваў. У 45ым, я толькі год назад даведаўся. Дзякуй інтернэту, а не дзяржаве. Цёткі мае, Пелагея дый Маруся, глядзелі нас. Гарацкіх.
Час быў цікавы. 60-70я гады.
У лаўцы баба Адарка купляла, пакуль ногі хадзілі цукеркі, келікі, па мясцоваму. З слівовым варэннем , у сярэдзіне. Больш я ў жыцці ніколі не каштаваў такога цудоўнага смаку.
Мне было чтэры, майму брату шэсьць.
Нашым сябрам, дваюродным братам, было на год больш. Пяць і сем.
Па вуліцы вёскі швэндаліся вялізныя свінаматкі. Часам яны ляжалі на баку у брудных лужынах. Іхнія бакі і цыцкі блішчалі на сонцы.
Ружовыя сьвінні.
Павольна так ляжалі. Спалі пад сонцам. Вось такі мясцовы Pink Floyd. Вуліца была подоўжана скрозь як балота. І па ўсёй вёсцы ляжалі сьвінні і кабаны. На вёсцы было аж тры тавары. Кароў. Жыццё віравала!
Мы гарацкія, з братам, маглі паспаць з ранку. Але нашыя дваюродныя браты працавалі з самаго ранку.
Гусей выгнаць на мурог. І каб у патраву не пайшлі.
І гамна конскага назьбіраць. Сьвінней карміць. І сядзець ўлетку да ночы, у Мусарскім ляску. Падкладваць пад катла дровы. У самагоннным апараце. Па мянушцы Каза. Мяняць трохлітровыя слоікі.
І калі хто зойдзе, наліваць кілішак, прапаноўваць лусту хлеба з салам ды цыбулю.
У войну вёску спалілі. Немцы.
Але нехта падказаў. І бечанцы ў лес заране зышлі.
Ні адной хаты даваеннай не засталося. У зямлянках жылі бечанцы апасля вайны.
Потым будавацца пачалі. Цяжка. Але апрытомнелі.
Мне чтэры. А мо п'яць.
Старэйшы кузен)) Мікола ранкам завітаў да нас, і кажа, малыя, сёння будзем серці. У каску. Нямецкую.
Мы ранкам. Па чарзе, сралі ў амаль новы шлем. На баку, на фарбе, сьвяціліся дзьве маланкі.Эсэсманаўскую каску закінулі ў глыбокую калюгу.
Потым мы пайшлі у арэшнік. Выразаць вудзільно.
Карасёў. ловаць. Карасей лавіць. У яме Алеся Глухога, кантужанага, які за намі з вілкамі бегаў, і крычаў: а ты, гэных карасёў, гадаваў?
Але гэта іншая гісторыя.
Памерла вёска.
Тым годам быў.
Німа амаль нікога.
Старыя на могліцах.
Маладыя з'ехалі.
Калі быў старэйшым, столькі гэных касак-чарапкоў пабачыў на вёсцы. У кожнай калюжыне, іржавыя валяліся.
Недалёка, ва ўрочышчы **** чорныя капацелі нямецкае пахаванне ўзрылі. Пару год таму. Косткі вакол. Чарапы.
Бялеюць.
Буслы ходзяць між імі. Жаб, мышоў лоўляць. Клякочуць.
Пысы.
З ранку , стужка навінаў інтэрнету раве: танкі перасоўваюцца да мяжы. З дзьвух бокаў.
І ў маёй краіне нешта варушыцца...
Вось думаю, у чыю каску будуць серці мае будучыя ўнукі...
Свидетельство о публикации №221041000145