Кусаецца...

Кусаецца, ці не кусаецца?
Магазін у Сухарава адкрыўся "Вкусный", у "аўганскім доме" з паўгода таму, вельмі зручны, купляю там "лёгкія для сабак", піва таннае, "эўкаліпт з ментолам" - цукеркі фірмы Рашэн і шмат чаго іншага.
Падыйшоў сёння. Усё ж такі скідку на Кавід трэба рабіць. Падыйшоў да прыступак, два мужыкі ўсярэдзіне... Чакаю, каб выйшлі, каб потым самому туды зайсцці. Прыбеглі дзве сястрычкі з самакаткамі. А там такая спускаўкаў ўніз, але не прамая а ў выглядзе літары "С", з выгінам. Старэйшая зайшла наверх і крычыць малодшай, якая ступарнулася насярэдзіне спуску: "Дай дарогу! Саступі дарогу, я ехаць буду!" - малая доўга вагалася, пакуль дайшло, што трэба адыйсці ў бок, - саступіла.
Стаю збоку і сам сабе думаю, як жа яна паедзе, можа якая налоўчаная і ўжо не адзін раз з'язджала, бо лагічна не павінна выруліць такі выгін, урэжацца ў канцы ў бардзюрыну.
Стаю і назіраю. Малая саступіла дарогу. Старэйшай:"Эх!" - крыкнула і руліць на сваім самакаце і ўрэзваецца ў пачатак ці канец літары "С". Заплакала...  І пакульгала далей.
 Мне ажно няёмка стала і сорамна, што прадбачыў сітуацыю і не папярэдзіў дзіця.
Папалкала і пайшла, кульгаючы, разам са сваёй малодшай сястрычкай.
Зайшоў у краму, узяў што мне трэба было і шурую з Пацешкай на павадку дахаты.
Бачу стаіць,пэўна, маці і побач з ёю тыя дзве дзевачкі круцяцца на самакатах. Я і прабачыўся, распавядаў гісторыю, як не папярэдзіў старэйшую і як яна урэзалася ў поручні.
Маці супакоіла мяне:
- Ды кіньце выбачацца. Колькі не гавары, як гарох аб сцяну, пакуль гузак не наб'е, не супакоіцца.
Малодшая падыходзіць і заяўляе: "А я яшчэ ніводнага разу не ўпала, і зубы сабе не выбіла!" - горда так заявіла.
- Што ж ты гэта такое гаворыш, нельга так, бо павыбіваеш зубы, накаркаеш...
А старэйшая напала на маю Пацешку, усё паглядзіць намагаецца: "А яна кусаецца, ці не кусаецца, кусаецца ці не?" - і дзіцячыя рукі суне, каб пагладзіць.
Пацешка адбягае і выкручваецца ад яе рукі, колькі разоў гаўкнула і зубамі клацнула.
- Можа і ўкусіць, не ведаю, сабака ёсць сабака.
І хутчэй далей ад гэтых дзвух сястрычак, асабліва ад старэйшай, што ўсё бегала за Пацешкай "укусіць, ці не ўкусіць".
А яна ж, мая Пацешка,  яшчэ з паўгода таму суседу джынсы парвала, проста з нічога накінулася і лупанула новыя джынсы чалвеку. Да гэтага не разлічыўся з чалавека.


Рецензии