Зачаровая травнем

Зачарованая траўня.
Вераніка працуе карэктарам у выдавецкім аддзеле "кулька" (Універсітэта культуры), - здавалася б, выпраў арфаграфічныя памылкі, і дасвідос. Але жонка мая вельмі адказная, як жа так пад нейкай праграмай будзе стаяць яе прозвішча, таму і адсочвае не толькі памылкі, але звярае літаральна ўсё... Вось толькі што распавяла пра адну праграму кандыдата навук з Гродзеншчыны. Нейкая праграма пра песенную творчасць беларускіх кампазітараў, і ў выходных дадзеных натыкнулася на песню Ігара Лучанка "Зачарованая траўня" - што за песня такая? Не ведаю... Палезла ў энцыклапедыю (яна амаль не карыстаецца сецівам для справак) і зразумела: у Лучанка ёсць песня "Зачарованая мая" - аўтарка праграмы праз анлайн перакладчык перавяла назву песні, як "Зачарованая траўня". І так на кожным кроку. Дактары навук, кандыдаты такія ляпсусы пішуць у сваіх праграмах і артыкулах, а Вераніцы, звычайнаму карэктару трэба лавіць блох у іхніх геніяльных работах.
Вось таму так і жывём...
Калі гэта ўсё скончыцца?


Рецензии