Дзявочы лянок. верш

Прысвячаецца маёй маці, Вользе Анрдэеўне

Як у чыстым полі
Ды ў славу Бога
Прараслі зярняты
Лёну залатога.

Дожджык кропель чыстых
Ім не шкадаваў,
Цёплымі струменямі
Зерне паліваў.

Сцёблы лёну ўвысь
Да неба параслі
І надзею шчасця
Людзям надалі.

Промні сонца шчодра
Сцёблы сагравалі,
Поўны дзень на полі
Яны шчыравалі.

Расквітнела поле
Скрозь блакітным цветам,
Дорыць радасць людзям
Чарадзейным летам.

Хутка лён паспее,
Стане шаўкавістым –
Абцярэбіць трэба
І сцёблы пачысціць.

Каб з пушыстай пражы
Спрасці тонку ніць,
Ёй сваё сардэчка
У працы падарыць.

З нітак тых сатчэцца
Палатно льняное
Мяккае прыгожае,
Сваё дарагое.

Новыя сукенкі
Апрануць мы рады.
Будзе ў хаце шчасце,
Прыйдуць у хату сваты.


12.04.21

   Малюнак вядомай беларускай мастачкі Наталлі Расолька


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →