Чарвякi
Пасля дажджу на асфальт тратуара павыпаўзалі сотні чарвякоў. "Чвяк-чвяк!" - лопаюцца пад падэшвамі. Пацешка прынюхалася да самага тлустнага, узяла ў пысачку і аднесла ў бок на траву, паклала, зноў панюхала, -- лягла спіной і пачасала чарвяком спіну, ці пагладзіла гаротнага спінай, падскочыла і зноў нацягнула павадок. "Чвяк-чвяк! -- зноў лопаюцца пад падэшвамі, -- чвяк!"
І чаму птушкі не ядуць чарвякоў на асфальце? Ці чарвякі гэтыя нейкія няправільныя, ці гарадскія птушкі зусім смак страцілі? А Ольва калісьці ласавалася такімі чарвячкамі, любіла падбіраць іх есці крыху падсушанымі. Гурманка.
Свидетельство о публикации №221041500729