Каменчыки

Каменчыкі

На Ракаўскай здзёрлі асфальта.
Хутка павінны з фанфарамі адчыняць новую станцыю метро. "Юбілейная плошча".  Таму спяшаліся. І ў ноч і дзень грукатала цяжкая тэхніка. Стары асфальт згарнулі кучамі. Потым і каменку старую згарнулі. І вывезлі. Непатрэбную.
Каму гэтыя каменні патрэбныя. Нямыя сьведкі, якім  пашчасціла шчэ раз ўбачыць неба. І зоркі. І вольнае жыццё. Апошнім часам. Каменчыкі.
Нямыя сведкі трагедыі, якая адбылася тут. На гэных каменьчыках. На вуліцы Астроўскага. Сёмага лістапада 1941 году. У гетта.

Па гэным каменчыкам апошнім шляхам тым днем прайшлі весемнадцаць тысяч чалавек. Старых. Жанчын. Дзетак. Неўмаляткі плакалі.
Яны прайшлі гэтым шляхам смерці і смутку.
Васемнаццаць тысяч.
Усіх іх два дні растрэльвалі з кулямётаў. За Кальварыяй. Ў Тучынцы.

Колькі таму год Помнік за Кальварыяй усталявалі. Напамінак. Нясуць людцы каменчыкі і кветкі.
Але ніхто не ведае дасканалага месца, дзе гэныя людцы адышлі ў свой Вырай.

Нейкія неабыякавыя будаўнікі пазбіралі рэшту каменчыкаў з Ракаўскай-Астроўскага. І нейкі незнаёмы будаўнік выклаў на рагу Рэспубліканскай , цяперашняй Раманаўская Слабада і Юбілейнай плошчы, ля ўваходу ў метро, лапік, з каменчыкаў, пяць на мэтр. Вузкі.

Сонца ззяе, вецер дзьме. Дожджык лье.

Блішчаць каменчыкі.

Мінск . Жнівень . 2020

Пысы.
Калі па Астроўскага людцаў гналі ў апошні шлях, тут на плошчы, граў аркестр. З мясцовых гаротнікаў. "Развітанне славянкі".


Рецензии