Варона
Ехаў пазаўчора раніцаў у семнаццатым аўтобусе. На прыпынку "Івана Шамякіна" на лаўцы сядзела жанчыны а побач каля яе варона, якая гулялася з жанчынай, хапала і дзяўбала яе за пальцы, жанчына гладзіла варону і тая не баялася.
Калі падыйшоў аўтобус, жанчына паднялася, зайшла ў аўтобус і села каля мяне:
- Гэта вашая варона была?
-Не, яна сама прыляцела і села каля мяне. Пачала гуляцца.
- А яна нічога не гаварыла?
Жанчына нейк дзіўнавата глянула на мяне і я патлумачыў: "Справаў тым, што мне абяцаў чалавек варону, гаварашчую, яна гаварыла "зраўствуеце аматары прыроды" - але гэты чалавек памёр і варона зляцела. Дык я і падумаў, раптам гэта тая самая варона. Але, здаецца, тая была чорная, а гэтая, што з вамі гулялася - шэрая...
Дзіўная нейкая варона, прыляцела, села і пачала гуляцца з жанчынаю. І зусім не баялася яе. Кабета выказала думку, што магчыма варона крыху хворая, бо вочы нейкай павалокай у яе зацягнутыя...
Свидетельство о публикации №221042301005