Мир тесен

ЦЕСНЫ СВЕТ
Свет сапраўды цесны, як аднапакаёвая кватэра. Выйшаў сёння з Пацешкай, прагуляўся і зайшоў на "сабачы выгул", што за нашым домам. Стаяць два мужыкі, адзін з сабачкай. Падыйшоў з Пацешкай, каб яна пацешылася з сабачкам, няшчотне любіць занаёміцца з іншымі сабе падобнымі сабачкамі.
Пастаялі, разгаварыліся... І раптам адзін з мужыкоў:
- А гэта не цябе тут летам арыштоўвалі на гэтым месцы?
- Мяне!
- Дык гэта ж я тады крычаў "Ганьба"! Калі б быў паддатым, далібог кінуўся б з імі ў бойку.
- Не трэба было ў бойку... Яны ж меня не брутальна бралі, тады яшчэ да гэтага не даходзіла.
А яшчэ аказалася, што мы з Юрам (такое імя ён назваў у дзень касманаўтыкі на маё пытанне: "А як завуць" - А які сёння дзень? Вось так і завуць...) і служылі ў Грузіі, і ездзілі на палігон Караязы... Праўда з розніцаю ў дзесяць гадоў.
Дзіўны і цесны белы свет, ужо другога чалавека сустрэў, які быў сведкам майго затрымання. Так што нічога нікуды не знікае, усё запісваецца ў людскія сэрцы, не гаворачы ўжо пра нейкія там містычныя "хронікі Акашы".


Рецензии