Поздравление от Байдена

Віншаванне ад Байдэна
Сёння раніцай. У тэлефоне Веранікі дзынкнула, яна ўзяла мабільнік і глянула. "Хто прыслаў?" - пацікавіўся я.
- Байдэн павіншаваў з Вякаднем.
- Нічога сабе, - ажно прыўзняўся я, - дай паглядзець?
Але яна штосьці незадаволена буркнула і паклала тэлефон:"Што там глядзець, стыкер прыслалі!". Ляжу сабе і думаю, гэта ж колькі эсэмэсак рассылаюць з Белага дома, калі нават Вераніку ў Беларусі павіншавалі.
У абед прыехалі дзеці. Я за сталом і распавядаю, што самым першым Вераніку павіншаваў амерыканскі прэзідэнт Байдэн.
Хлопцы засмяяліся, ацаніўшы мой жарт, а Вераніка кінула ў мой бок позірк сямікапеечных вачэй. "Пакажы эсэмэску!" - зноў папрасіў я.
- Які Байдэн? Вайбер!!!
Якое ж расчараванне ахапіла мяне... Такое акно авертона  зачынілася, і шпінгалет шкрыгатнуў. І я пачаў біцца галавою аб вялікодны стол.


Рецензии