Ваучыныя рабаунiкi бел

Жылі ў лясах Дзукіi два брата-рабаўніка. Удзень яны адсыпаліся ў крытай дзёрнам нары, а па начах апраналі на сябе старыя ваўчыныя скуры і ў такім выглядзе выходзілі на зладзейскую працу. Нападалі на купцоў, што адпачывалі ў лесе, кралі жывёлу, палохалі спячых. Жыхары навакольных вёсак лічылі братоў ведзьмакамі і баяліся з імі звязвацца, каб не дражніць ліха.
Ішоў аднойчы тымі месцамі дружыннік-літвін з княжацкага войску. Прыкмеціў жанчыну ля калодзежа, папрасіў напіцца. Слова за слова, запрасіла сялянка дружынніка ў дом. За абедам зайшла гаворка пра ваўчыных рабаўнікоў.
- Нават не ведаем, што рабіць, - паскардзілася сялянка, выціраючы рукі фартухом. - Прама ў лес баімся зайсці.
- Чаго ж тут баяцца? - здзівіўся літвін. - Згаварыліся б, ды і злавілі рабаўнікоў.
- Баімся, - адказвала сялянка, - як бы нячыстая сіла не стала за іх помсціць. Вось калі б хто прышлы, з чужых месцаў...
Падумаў ён і махнуў рукой:
- Хадзем да войта, дапамагу вам, калі дамовімся.
Дамовіліся на тое, што, калі літвін пазбавіць вёску ад братоў-рабаўнікоў, войт дасць яму каня і ўсю маёмасьць ведзьмакоў. Распытаў ён, дзе братоў часцей за ўсё бачылі, і пайшоў у лес. Без зброі, толькі сякеру ўзяў, паляўнічы нож, вялікі скрутак вяроўкі і старую рыбалоўную сетку.
Ціха было ў лесе. Дружыннік прайшоў па ўзлеску, выглядаючы сабачыя сцежкі. Там, дзе сцежка праходзіла памiж густых кустоў і абысці гэтае месца не было магчымасці, паставіў пастку. Пасля схаваўся за кустамі і пачаў чакаць.
Надыходзіў вечар. У прыцемках на сцежцы здаліся рабаўнікі ў ваўчыных скурах. Яны ішлі, калупаючы ў зубах пасля вячэры, і зусім нічога не баяліся. Пакуль адзін з братоў ня зачапіў нагой палачку-распорку: раз - і пятля захапіла нагу, прыцягнутая да зямлі бяроза выпрасталася, падымаючы рабаўніка ўверх. І тут жа над сцяжынкай пранеслася цяжкае бервяно, усеянае завостранымі калкамі. Гэтае бервяно ўдарыла ў грудзі другога рабаўніка і прыгваздала яго да зямлі.
Літвін выйшаў з засады, выбіў нож з рук першага рабаўніка, звязаў яго сеткай і зацягнуў зверху вяроўкай. Пасля агледзеў другога рабаўніка - той быў ужо пры смерці. Пасля гэтага дружыннік пайшоў у вёску за войтам.
Глядзець на злоўленых рабаўнікоў з'явілася ўся вёска. Узрадаваныя збавенню ад ведзьмакоў, сяляне накінуліся на рабаўніка, што вісеў на дрэве, і забілі яго да смерці. Пахаваць рабаўнікоў вырашылі раніцай, раніцай ж збіраліся ісці глядзець іх нару.
Начаваў літвін у сялянкі-ўдавы. Пад час снедання жанчына папярэдзіла дружынніка, каб з войтам той трымаў вуха востра: надта ўжо войт хітры.
- Нічога, - адказаў літвін, - пажывем - пабачым...
Прыйшоў да войта: так, маўляў, і так, давай каня, абяцанага за злоўленых рабаўнікоў.
- Якога каня? - зрабіў здзіўлены выгляд войт. - Каня я табе ўчора абяцаў, учора трэба было і забіраць. А сёння прабач, сёння я табе нічога не абяцаў.
- Выходзiць, i маёмасці рабаўнікоў мне таксама не відаць?
- Выходзiць так, - кіўнуў войт.
Махнуў літвін рукой, ды і пайшоў у бок лесу. Хітры дзук, ды літвіны хітрэй, дасць бог, што-небудзь прыдумаецца.
Знаёмай сцежкай ён прайшоў міма тэл братоў-рабаўнікоў ўглыб лесу. Дайшоў амаль да самай нары, калі пачуў ззаду сябе стук капытоў. Нядоўга думаючы, дружыннік нырнуў у кусты і стаіўся, думаючы, хто б гэта мог быць. Аказалася, войт запрог каня ў калёсы і цяпер ехаў да схованкі рабаўнікоў па здабычу. Дачакаўшыся, пакуль фурманка праедзе, літвін пакрысе рушыў следам.
Нейкi час дружыннік глядзеў, як войт выносіць з нары нарабаваную ў купцоў маёмасць. Выбраўшы момант, калі калёсы былi амаль поўнымi, а войт ў чарговы раз зайшоў унутр за мяшкамі, літвін выскачыў з засады і зачыніў дзверы. І заваліў звонку вялікім каменем. Войт лаяўся і нешта крычаў, але дружыннік яго ня слухаў: сеў на калёсы і паехаў дадому. Толькі ў вёску заехаў, каб сказаць, дзе шукаць хітрага войта.


Рецензии