Пра словы

Пра словы

"****зь!"- эмацыйна выдыхнуў у каментах адзін мой фб-таварыш,і мне здалося,што гэта я сам вылаяўся з усіх маіх мегатрывушчых сілаў.Але тут жа задумаўся і пашкадаваў.Не,не пра тое,што я такі нявыхаваны і нявытрыманы,не - я слова  "****зь"  пашкадаваў.У нашай мове яно ня самае грубае,бо мае як адмоўныя,так і мяккія,нейтральныя і на эфірным роўні нават дадатныя канатацыі,што можна даказаць прыкладамі,але мая задача ня ў тым.Мой фб-таварыш выгукнуў гэтае слова,рэагуючы на адну з праяваў росту "чорнай дзіркі" улады ў Беларусі.З'ява ня мае дна і разрастаецца ў геаметрычнай прагрэсіі. Рост  "чорнага прадоньня" можна спыніць толькі накіраваным сустрэчным ударам "белай сілы",як спыняюць пажар сустрэчным палам.
Дык вось,таварыш адрэагаваў словам  "****зь",а яно на фоне чорнага паўзучага прадоньня выглядае,як нявіннае немаўля.І я прапаную больш адэкватнае - слова  "падла".Яно функцыянуе ў беларускай мове для характарыстыкі падобнага.Падла - гэта яшчэ ня гной,жыцьцядайны і неабходны для існаваньня жывога.Падла - гэта тое,што гніе,і гніеньнем сваім сьмяротна небясьпечная,разносячы заразу і апаскуджваючы ўсё навокал.Убачыўшы падлу,яе трэба абавязкова лакалізаваць,закапаўшы,каб хутчэй перагніла,альбо зьнішчыць ачышчальным вагнём.Слова  "падла" і вытворныя ў нашай мове характарызуюць нешта да скрайнасьці агіднае,злое,нікчэмнае,што  варта выдаліць з жыцьця альбо пазьбягаць яго...
Улада,якая згубіла берагі законнасьці і пачуцьцё рэальнасьці - гэта ўжо падла,дэфініцыю якой я толькі што даў.
А слова  "****зь" - занадта лагоднае для нашай сітуацыі.Занадта жывое.
27.04.2021,Буда,Нарвегія


Рецензии