Кончы, ня кончы - плаци!

Кончыў,ня кончыў - плаці!
Адна знаёмая прастытутка ў Познані любіла паўтараць:"Sko;czone, nie sko;czone - zap;a;!"
Вось іменна ў такой сітуацы сёньня знаходзіцца беларускае непадрэжымнае грамадства - плаціць за тое,што не зрабіла,не давяло справу да аргазму,а ўсе гэтыя паходы,як выявілася,былі актамі калектыўнай мастурбацыі.
Садавод-аналітык,альбо "Рэзкі імпульс для мірных пратэстаў"
Адзін адстаўны афіцэр службы бясьпекі час ад часу дае інтэрв'ю альбо і сам выступае з артыкуламі на актуальныя тэмы дня.Вось і гэтым разам яго запрасілі пагаварыць з нагоды каторага ўжо па ліку калектыўнага арышту.Падпалок у адстаўцы не забываецца лішні раз нагадаць пра свае вайсковыя практыкі інжынера па піратэхніцы,дае зразумець,што ніхто з арыштаваных за бягучыя 9 месяцаў часу не падыходзіць на ролю тэрарыстаў,а ў канцы свайго інтэрв'ю рэзюмуе ўсё той жа да падчарэўнай пякоткі і болю зубнога знаёмай фразай пра "мірныя пратэсты".
Рэзюмэ аналітыка даслоўна:"Пагаршэнне сітуацыі і ў Беларусі, і ў Расіі штурхае Пуціна да рашучых дзеянняў. Каб не страціць Беларусь з зоны ўплыву і ўтрымаць Лукашэнку на штыках ва ўладзе цалкам магчымы ўвод абмежаванага кантынгенту расійскіх войскаў у Беларусь. Але такі крок прывядзе да абвастрэння міжнароднай абстаноўкі, рэзкага росту антырасійскіх настрояў і можа стаць рэзкім імпульсам для мірных пратэстаў у Беларусі".


Рецензии