Новы авангард

Новы авангард
Як толькі з'яўляюцца рэальныя бытавыя праблемы, мой Вільман  ажывае,як снулая рыба ў  сьвежай вадзе.Адкрылі доступ у бібліятэку і цяпер мы зь ім ізноў  забіваем стрэлку і бязьлітасна абгаворваем тутэйшых.
"- Ведаеш,ну яны ж акурат як мы:дзьве нагі ,дзьве рукі,а галава адна.Ня ўсе ў яе толькі ядуць - некаторыя яшчэ й думаюць.І з гэтай пандэміяй ня ўсе згодныя.Іду я,напрыклад, праз Шкляны Дом і адчуваю:вось мой брат пайшоў,і я ўсьміхаюся яму,а ён мне ў адказ.А яшчэ прыямней,калі насустрач табе ўсьміхаецца твая нарвежская сястра...".
"- Пачакай,дык а як ты адрозьніваеш,хто табе сястра,хто брат?"
"- Ну як-як!?Мы ж без намардасьнікаў ходзім.Бязмасачныя мы!Таму і ўсьміхаемся,і дыхаем свабодна!Дайшло?А ты думаў.Яшчэ крыху - і мы станем новай элітай і авангардам супраціўленьня
 сусьветнаму шаленству".


Рецензии