“Ніколі! Ніколі мне яго не зразумець. Няўжо ён ні на драбочак не верыць, што з мяне можа атрымацца нешта годнае? Калі ён надумаў слухаць Глеба ды іншых насмешнікаў, то дарма: усё роўна я змагу, даб’юся... Гэта ўсё лухта, што дзяўчаты скрозь дурнілы-мройніцы і што ніводная не мае сапраўднага Характару. Я тут, можа, якраз для таго, каб давесці вам усім: не патрэбная мне ваша шкадоба, не павінны вы верыць у мяне ці не верыць. Прызнайце адно (і больш мне нічагуткі не трэба): я здольная стаяць на адной прыступцы з вамі, і нішто мяне з яе не згоніць. Нішто і ніхто! Асабліва ты, ты, Дубоўка, – калі-небудзь я раззлуюся, зусім раззлуюся, і тады нічога іншага не застанецца, акрамя як выгукнуць табе ўсё гэта ў твар. Думаеш, я насамрэч зашыюся ў куток, як ціхамірная дзяўчыначка, і ўсур’ёз стану чакаць неацэннага волевыяўлення “разумнейшага”? Дык вось што: я сама магу вырашыць, адседжвацца мне ці рабіць справу нароўні з усімі.
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.