Паскубанае сонца

Паскубанае сонца

Паска. На маскальскіх могліцах, у Ветцы нешматлюдна.
Там, там нехта прыбіраецца. Там людцы купкамі сабраліся памянуць.
Ні крыка, ні сварак. Дзінькнула пляшка аб стакана. На старой бярозе, высака куляметам забарабаніў дзяцел.

Стары дзед Крупадзёраў, кажуць той, з апошніх старавераў, сядзіць на кукішках каля старых помнікаў, дзе шчэ  Ъ прабіваецца праз мох.
Дзед ірве тойгоднюю счэзлую траву і кідае ў кашаля.

Калі я быў малы, дзед Крупадзёраў быў такі на выгляд, як і цеперака.
Колькі яму год?
Чаму ён заўседы адзін?
Хто пахаваны пад старажытнымі, счарнелымі ад часу плітамі. Відно што пліты з былога каштоўнага белага мармуру.

Праз нізкія хмаркі прабіваецца сонейка.
Дзед Крупадзёраў павольна падняўся , прыклаў руку над вачыма і паглядзеў на неба.
Высака заззяла паскубанае сонца. Каля лужыны прачапаў мурзаты бусел.
Дзед Крупадзёраў дастаў с карманчыка насоўку, працёр вочы.
Вочы у якіх я ні пабачыў аніякіх пачуццяў.

Ці пабачу я цябе на той год, дзед Крупадзёраў?


Рецензии