Лица вокруг

Байопік - “biographical picture”, на ўселякі выпадак, пішу пра твары вакол першых, удачлівых.Тых, каму не дасталося ні славы, ні радасці творчасці!
Кудзеснік, італьянскі гуманіст і сцэнарыст Таніна Гуэра  (“Часто смысл и красота жизни таятся в ошибке”- гэта яго выраз) пасадзіў ў сваёй сядзібе сад з аліў і паставіў у садзе невялікую трыумфальную арку ў гонар тысяч і тысяч тых, каму не дасталася славы і вядомасці. Чым не тэма?

Вось адна група, атмасферная, я б сказала, і зацікавіла. Вакол франтавога карэспандэнта Пімена Панчанкі (“…Плачет  тоненько,тоненько/ в сердце голос войны”, гэта з вершаў паэта.) франтавыя карэспандэнты ў 1942 годзе!  А?  Ніводнага слова, знака: хто на фота?!  Не мяркую архіўныя розшукі, не. А як тэма для псіхалагічных тэстаў, дапамогі для пошуку сэнсу,калі ласка! Пра людзей, што наталяюць першую асобу, не іх дасягненні, а іх удзел ў кар’еры і творчым шляху.
 Калі глядзіш на фота, чытаеш адпаліраваныя успаміны, чалавек стае з другога раду-галоўным, без якога не з’явіўся б верш, не адбылося адкрыцце. Банальнае жыццё стае натхняючым, неабходным.
Мне трэба хаця б зрэдку гаварыць пра Караткевіча, нешмат і не пра сустрэчы,а пра тое, чаго людзям не стае, пра яго пазіцыю, пра гістарычныя прывіды,чым дыхаў, куды бег! Навелла Матвеева, геніяльная, якой бракавала жаноцкасці ў ягоных вачах не ўтрымала увагі пісьменніка, не стала побач! А  прыгожая Валянціна Караткевіч,напрыклад, адукаванай жанчынай з Брэста ўвайшла часцінай і музай ўсіх намаганняў пісьменніка, паплечніцай азарной і пакутлівай жыццёвай працягласці, сюжэтнай лініі пакутаў мастака. І ня толькі яна.

     Сябар Міхась Чарняўскі, археолаг асобага плёну,не цікавіць людзей, ён малавядомы, а вось ягоны шэдэўр “Выгнанец”, пра смену лідэра роду-племені,  зрабіў яго таленавітым апаведальнікам  прыхаванай, разбрасанай беларускай культуры. І, тут цікава,  невядома хто натхніў, людзі і рэчы з раскопак неаліту, а мо блізкія адносіны з Уладзімірам Караткевічам, сумесныя вандроўкі?
Сам Караткевіч (“Чтоб каждый был до старости, до смерти/
достойный, настоящий человек”, ягоная мудрасць) не змог бы дакуменціраваць і ўзняць да мастацкага узроўню, што адчувалі сем тысяч год назад людзі. Пакутваў на гэта. А ягоны сябар Міхась казаў, што як быццам жыве з першабытнікамі. І яму там лепей!
Вось жыццё: пра жывых не цікава, пра памерлых, так толькі, як успаміны! А гэта ж жывыя клетачкі, склаўшыя творы і лёсы. Таму звесткі буду прыводзіць без разбору.
Только тое, што натхняе.

А цяпер пра сваё,вы не зразумееце. Абрам Эвадіевіч Лорман, мой настаўнік па беларускай літаратуры
ў мінскай школе. Чалавек, не ведаўшы злобы. Ніколі. Няпросты, а з роду Плаўнікоў, а дакладней, пляменнік Змітрака Бядулі. Літаратуру выкладаў як размаўляў услых. І рабілася спакойна і проста - тут літаратура, а там жыццё. Ніякай пыхі. Ніякіх супярэчлівасцяў. На ўсё жыцце. І толькі вочы сумныя. Толькі потым я празнала, чаму!
      

 Аднойчы апрабіравала свае веды пра паэтаў. Быў вялікі сход навукоўцаў аб беларускай культуры. Па секцыях ўсе шчыльнымі радамі вывучалі беларусаў усіх часоў і народаў. І тут шум на літаратурнай секцыі. Выбег нехта і крычыць супакойце Сыса! Толік заўсёды быў эпатажны і гаварыў, што думаў на той момант. Мы сядзелі, сядзелі на секцыі ВКЛ,  а потым я заглянула ў кабінет  паседжання літаратараў. Сыс пасадзіў сабе на калені даследчыцу з Чэхіі, побач торбачка з півам. Ён гасцінна частаваў яе півам. Ў не зусім  прынятай манеры. Нашым жа паложаны арганізаваныя фуршэты, банкеты. Сняданкі. І мне падалося, што яна, як еўрапейка з гумарам аднеслася да яго. Но Сыс, Толік, так у адчаі блукаў, шукаў паразумення (“…а я ў роднай хаце ціха долі- з крыжам, быццам з цацкаю, гуляў”- так пісаў ён).
 
 Так і памёр ў адзіноце. Чытайце яго балючыя вершыкі. Там мала бадзёрасці. Там пошукі атмасферы і людзей вакол. Дыяген наш. Як усе адзначаныя вышэй і знойдзеныя ў іх творах дэвізы.
Працяг будзе.


Рецензии
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.