Ня здрадз ць Сьцягу - захаваць Беларусь

Ня здрадзіць Сьцягу - захаваць Беларусь


Крыху пазьней,праз якую гадзіну часу,пераадольваючы слабую інэт-сувязь,прарвуцца да мяне суседзі з Марылінай Горкі і паведамяць,што 23.12.2020-га з сьцягара,які стаіць на тэрыторыі маёй сядзібы ў в. Цагельня,з дапамогай аўтакрана Пухавіцкіх электрасетак і ў прысутнасьці  старшыні сельсавета і міліцыі групай асобаў быў зьняты Б-Ч-Б сьцяг гаспадара сядзібы.Гэты факт расцэньваю як злоснае хуліганства і рабаваньне прыватнай маёмасьці ў складзе злачыннай групы,што кваліфікуецца як мінімум двума артыкуламі дзейнага ў РБ Крымінальнага Кодэксу,пра што будзе пададзена адпаведная заява на імя пракурора Пухавіцкага раёну.
У пачатку лета 2017-га пры падтрымцы сяброў таварыства салідарнасьці  "Разам" і сьвятара айца Акаловіча быў узьняты над маёй прыватнай сядзібай наш бел-чырвона-белы сьцяг.Тры з паловаю гады лунала нацыянальнае палотнішча.Калі зношвалася і абрывалася пад ветрам адно,я замяняў яго на новае.На фоне сьцяга час ад часу рабілі сэлфі выпадковыя мінакі на аўто...І вось разьвязка нарэшце адбылася:подла,бяз прысутнасьці гаспадара,скралі кавалак сінтэтычнай тканіны,гэтым самым яшчэ раз засьведчыўшы,што Закон у Беларусі больш не працуе,і антыбеларускі рэжым разгортвае ў Краіне контр-рэвалюцыйную рэакцыю,плануючы да 25-га сакавіка 2021-га зьнішчыць Рэвалюцыю Мірных Маршаў і найменшыя праявы  грамадзянскага пратэсту.
25.12.2020


Рецензии