Набiрок
Баба Адарка ў калідоры дае есьці шэра-паласатай котцы Васіліні, котка гучна муркае і шнуруе паміж бабуліных бурак. Бабулі гэта любоў надакучвае і яна злёгку штурхае Васю нагою і нязлобна бурчыць: авуса, авуса, падлюко! Але котка не зьбіраецца здымацца з месца. Бабуля цісне на клямку пакручанымі пальцамі і адмукае дзьверы на двора.
Апсік, апсік, ану, пайшла. Без цябе клопату е. Котка аблізвае муску і задраўшы ўгору хваста ганарыста крочыць на двор. Праз месяц Вася прывалачэ ў хату дзьвух шэрых кацянят. Было чтэры, але баба Адарка кажэ, шо дзьвох зьеў у адрыні суседцкі злы кот Марцін. Кацяняты носяцца на хаці ,што ўгарэлыя. Але на рукі не даюцца, дзікуны.
Вёсачка Бечы. На Палессі. Старая хата. Я ляжу на поліку. Каля печы. Ранак. Так цёпла.
Колькі дзён вылупіліся ціпляняты. Ціпляняты ў кошыку варушацца. Смешныя пухнацікі. Кошык з жоўтай ліпы. Ціў-ціў-ціў. Сонца . Спляць. Выпускаю гэтае новае жыццё на печ. Пагуляць. Сем. Жоўтыя. Два чорных. Усім шчэ слабенькія. Лапкі танчэйшыя за запалкі.
У печы гудзе агонь і чырвонымі языкамі ліжа спод. Я бачу гэта у шыбе. Адлюстраванне.
Ціпляткі ізноў спляць. І не ціўкаюць. У хаце ціха і цёпла. Я прыклаў вуха да сцяны. Там нейдзе грызе свой складаны жыццёвы шлях-тунэль шашаль. Хрум- хрум. Так гучна!!!
Ранкам я знімаю старога рушніка с кашэліка. Ціпляняткі спляць. Не варухнуцца.
Баба Адарка строіць снеданак.
Чую, як скварчыць сала з цыбулей і з яйкамі на патэльні. Такі пах лезе ў носа, казытае, сьлінкі цякуць. Смакоцце!
На дварэ засакатала сарока. Добра летам у бабы Адаркі. На вёсцы.
Паўстагоддзя прайшло.
Калі-нікалі, ляжу ранкам з
заплюшчанымі вачыма.
І чую, як баба Адарка котку заве: кіць-кіць-кіць.
Набірок - маленькі кашэлік.
Свидетельство о публикации №221050600731