Беларуски пратэст

"БЕЛАРУСКІ ПРАТЭСТ:АД НАІВІТЭТУ ДА ПЕРАМОГІ
Сёньня,калі ў дзяржаве рэжымам разгорнута татальная зачыстка БЕЛАРУСКАГА  грамадска-палітычнага жыцьця,якую,дарэчы,і абяцаў гэны,чыё прозьвішча нават пісаць агідна,у калектыўнай Сьвятланы застаўся адзіны палітычна і па-чалавечы разумны зварот:заклікаць народ да  часу  "Ч" пайсьці  ў рэальнае падпольле,не падстаўляцца,не выходзіць ні з сьцягамі,ні без,не правакаваць ніякімі дрындушкамі,зьнікнуць для іх візуальна і ... рыхтавацца да ГЕНЕРАЛЬНАГА ВЫСТУПЛЕНЬНЯ.
Такім чынам,БАЙКОТ ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАМУ НАІВІТЭТУ дзеля зьберажэньня людскіх лёсаў і здароўя!Спыніць ахвярапрынашэньні  і перайсьці да пераможных тактыка-стратэгічных метадаў!"


Рецензии