Хутка Дзень Перамогi

Невядомасць трывожыць,
Адчуваю цяжар.
Стан бы міру падоўжыць,
Каб не ўспыхнуў пажар.
 
Свет такі неспакойны,
Нецярпімасць расце,
Усё за войнамі – войны,
Незычлівасць цвіце.
 
Спачувальнасць мы маем –
Наш народ сам цярпеў.
Супакой адымае
Ўсіх палітыкаў "спеў".
 
Мы вайну добра помнім,
Хоць на ёй не былі,
Бо вайна вечна помсціць –
Землякі паляглі.
 
Не забыцца ніколі,
Усё магло быць іначай.
Праклінаю нядолю –
Наўздагон, наўдачу!
 
Хутка Дзень Перамогі,
Для мяне ён святы.
А ў сэрцы – трывогі...
Людзі! Усе мы – браты!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →