Зазiрну я...

Зазірну я ў былое –
Колькі там таямніц,
Ды бяды, неспакою,
Злых грымот, навальніц.
 
Колькі ворагаў розных
Запалохаць хацелі,
Не спужала іх грозьба –
У нябыт адляцелі.
 
Продкі – мужныя людзi
Праганялі чужынцаў,
Памяць вечнаю будзе –
Немагчыма забыцца.
 
Збераглі волю, годнасць,
Не прапала зямля.
Расцвіце мэтазгоднасць,
Спадзяваюся я.
 
Неўміручая праўда –
Насамрэч як было.
Незабыўная крыўда –
Наўздагон прынясло.
 
Каб гісторыкі вечна
Толькі праўду пісалі,
Ды напрамак спрадвечны
Юнакам паказалі.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →