Млынавая сажалка бел

Жыў у Паазёр’е млынар па мянушцы Камар. Яшчэ ў дзяцінстве ён сустрэў вадзянога ў млынавай сажалцы. Ціхім летнім вечарам Камар прыйшоў на сажалку, каб выкупацца, як раптам нешта ў вадзе прыцягнула яго ўвагу. Качка - ня качка, гусь - ня гусь, нейкая птушка шумна занырнула ў ваду і тут жа замест птушкі ўсплыло бервяно даўжынёй у паўтары сажні. Гэта бервяно заварушыла адным канцом, нібы сом хвастом, і абарацiлася тапельцам. Тут Камар сарваўся з месца і пабег дадому, распавесці, што ў сажалцы тапелец. Прыйшлі шукаць, а там нічога: ні качкі, ні бервяна, ні тапельца. Толькі чорная карова на другім беразе сажалкі стаiць і на іх глядзіць. Пастаяла, паглядзела і знікла ў чароце.
- Гэта, брат, вадзяны, - сказаў Камару бацька. - Гуляе з табой, жарты жартуе. Не сварыся з ім, не дакучай, інакш не дасць працаваць: ці млынавае кола з восі сарве, цi ваду з сажалкі выпусціць. Бачыў карову? Чорны - яго любімы колер. Заўсёды трымай на млыне чорнае жывёла: карову, казу, котку, сабаку... Хоць пеўня, абы чорнага!
Пасля гэтага выпадку ў Камара было яшчэ некалькі дзіўных сустрэч на сажалцы, асабліва ў прыцемках: то падасца рыбіна з велізарнай пашчай, што напалову тарчыць з вады, то закугае ў асацэ, нібы бугай, а то захрабусцiць, затрашчыць нешта і зноў ціха. І толькі адзін раз бачыў Камар вадзянога у яго сапраўдным выглядзе: голы стары з вачыма навыкат і рэдзенькай сівой барадой плёскалася ў сажалцы. Адчуў, што Камар глядзіць, глянуў у адказ сваімі вачыма і толькі адкрыў рот, каб нешта сказаць, як Камар кінуўся бегчы. Зарагатаў, загалёкаў вадзяной яму ўслед, і страшны гэты рогат працягваўся да самага дома.
Калі стары млынар памёр, млын з усёй гаспадаркай перайшоў да Камара, і ён працягнуў справу бацькі. Не забываў і пра вадзянога: то падсвiнка прыносіў у ахвяру, то пеўня. Прыйдзе, пакіне на беразе сажалкі і тут жа, не аглядаючыся, дадому. Пагаворвалі нават, што знаходзілі ў сажалцы патопленых валацугаў, але як яны туды патрапілі, ніхто не ведаў.
А вось яшчэ выпадак быў. Неяк восенню згаварыліся мужыкі з млынарам вылавіць рыбу сеткамі. А для пэўнасці вырашылі запрасіць святара. Толькі сцямнела, млынар з жонкай ляглі пачываць, як чуюць, нехта стукае ў акно. Хто, што, ці не пачулася? Толькі чуюць, звонку хтосьці кажа:
- Сусед, пазыч воз, дзяцей да кума завязу. Я аддзячу.
Воз? Сярод ночы? А той усё стукае і стукае, і не дае спакою.
- Добра, - крыкнуў млынар, - бяры, толькі каб заўтра вярнуў.
- Аб гэтым не хвалюйся.
Стук спыніўся. Выйшаў млынар раніцай у двор, глядзіць, воз яго стаіць на ранейшым месцы, а на возе ляжыць вялікі ў паўсажнi лешч. Цуд, ды і толькі.
А мужыкі прыйшлі да возера, паслухалі малітву і прыступілі, перахрысцясь. Хадзілі-хадзілі з сеткамі, паўдня страцілі, ды так нічога і не вылавілі, нібы хто сурочыў!


Рецензии