Гэта свята...
Жаль з тугою мяне так ахопіць,
Нібы бомбы ляцяць зноў з разрывам,
Успаміны аб гэтым захопяць.
Дзіўна гэта – я не ваявала,
На вайне не была я ніколі...
Я над кнігамі ў ноч шчыравала,
Аб бацькоўскай пісала нядолі.
Можа гэта адбітак зрабіла,
Што выразнасць усю адчуваю.
Халакоста яшчэ не забыла
Ды сіроцтву вайны спачуваю.
Свята ў сэрца запала з дзяцінства,
Вось збіраюцца ўсе партызаны.
Ёсць сяброў баявое адзінства.
Іх размовы – Радзіме адданасць.
Гэта свята вялікае з болем,
Як падыдзе хвіліна маўчання...
Слёзы коцяцца так мімаволі,
Сэрца б’ецца, як птушка адчаю...
Свидетельство о публикации №221051200528