Песню раптам пачую...

Песню раптам пачую,
Што ва мне адзавецца.
І матыў той расчуліць,
Сэрцам ён адаб’ецца.
 
Ды мне ўспомніцца прысмак,
Прыгадаю ў драбніцах,
Ахалодаўшы прысак
Пад дажджом з навальніцай.
 
Рэчаіснасць адыддзе,
Адплыве, растрапецца,
Захаваецца недзе,
Летуценне спляцецца.
 
Бачу ў тым я спаўненне
Мар далёкiх, з дзяцінства,
Мусіць, ёсць спакушэнне,
Неразрыўнасць адзінства.
 
Так народная песня
На мяне паўплывае,
Успамін уваскрэсне,
Рэчаіснасць растане.
 
Чую песню народа,
Песня гэта, як вецер,
Там раздолле, прырода...
Гiмн, найлепшы на свеце...


Рецензии