5-ы пераезд

МУЛЬТЫМЕДЫЙНАЯ ЛІТАРАТУРА
5-ы пераезд
Люблю лічбу  "5" яшчэ са школы.Ня ведаю чаму:можа мне пяцёрак па прадметах не хапала?Ня ведаю за што,але люблю.Але вось 5-ы пераезд за паўгады існаваньня ў Чужыне - гэта зашмат.Да лютасьці сэнтыментальны,кожнае чарговае разьвітаньне з абжытым месцам,нават калі яно чужое,я ўспрымаю і перажываю з такім жалем,што,здаецца,так бы і кончыўся,пераступіўшы парог.
Але прагненьне жыць насуперак ўсялякім духоўным расслабленьням прымушае рухацца і дзейнічаць,канцэнтруючыся на галоўным:выжыць!..
Мой новы адрас у запалярнай Будзе:вуліца Эліяса Блікса, 00в.Гаспадар кватэры,дзе я здымаю пакой,жыве адзін,пасьпеўшы нарадзіць з былой жонкай трох дачок і стаць дзедам у свае 55.У прыбіральні на першым паверсе стаіць каляровы здымак у стандартнай рамцы за шклом,дзе Ёньні(Johnny) у веку ад 30 да 40 шчасьліва сьмяецца ў атачэньні трох дачушак-пагодкаў і прыгажуні жонкі,якая  павісла на моцных мужавых плячах.Цяпер Ёньні выглядае стомленым,у ягоным карку адчуваецца раматус альбо іншая трасца,якая пачынае яго прыгінаць і разварочваць у бок старасьці і могілак.Тым ня менш,стараючыся залучыць новага кватаранта,гаспадар хваліцца,што мае свой карабель для выхаду ў мора, і як толькі зьбярэцца,то запросіць і мяне на борт.
Elias Blix,у гонар якога названа невялічкая вуліца недалёка ад аэрапорту і базы NATO,быў прафесарам тэалогіі і складальнікам царкоўных псальмаў.
На выхадныя павінна прыехаць гаспадарова малодшая,і я падумваю,ці не згаліць мне к чортавай матары сваю бараду.
13 мая 2021,Bod;


Рецензии