Вайну немагчыма забыць
А колькі крыві – як ручай...
Мяне засланілі сабой,
І я адчуваю адчай.
Як многа жа іх палягло,
А ўсім так хацелася жыць!
Калі абсалютнае зло –
Дабро нерухома ляжыць.
Забыць немагчыма вайну,
Яна прад вачыма заўжды,
Забралі сям’ю не адну
Залітыя горам гады.
Няма ўжо маіх землякоў,
Што ў ямах глыбокіх ляжаць,
І не разбіць кайданоў,
Бярозкі ў тым месцы дрыжаць.
Дасталася шмат ім пакут,
Іх зведаць не дай жа нам, Бог!
Прытулкам ім стаў родны кут,
Заменай жыццёвых дарог.
Я бачу акопы ды бой,
Нібы гэта мой успамін...
Мяне засланілі сабой,
У вуснах гучыць мой ,,Амін!”
Свидетельство о публикации №221051400470