Дыялоги з Вильманам

Дыялогі з Вільманам
Яшчэ на падыходзе да бустэрміналу адчулася мне,што Вільман не ў гуморы.Увесь такі сьвежынькі,паголены-пастрыжаны,у новым чорным спортлі-касьцюме,ён ужо сядзеў у пасажырскай залі  за высокай а-ля барнай стойкай і клацаў па клавіятуры свайго дата-піяніна, раз-пораз неміласэрна зіркаючы паверх акуляраў.Акуляры раздражнялі самі па сабе,бо пастаянна нагадвалі Вільману пра яго ўжо далёка не малады ўзрост.Але што толку злавацца на неўнікнёнасць?Што мусова,то непазьбежна.І Вільман пераносіў свой гнеў на людзей увогуле і на канкрэтных персанажаў у прыватнасьці.
   "- Не люблю,калі мне не адказваюць на мае персанальныя звароты.Не люб-лю.Пры тым,што я ня так і часта іх турбую,маіх рэдкіх знаёмых.А яны маўчаць.Хаця ў свой час адгукнуліся былі на мае прапановы сяброўства...".
   "- Ну,дружа Вільман,гэта ж сацыяльныя сеткі,эфір,так сказаць,уся карысць ад якога ў тым,што ён утрымлівае акрамя пылу ды гарадскога экзосу яшчэ й кісларод,"-па-навуковаму няўдала пажартаваў я.
   "- Слухай,Абсэрватар,ты ж ведаеш,як я не люблю жартаў.Чалавечыя крыўляньні-жартаваньні - гэта ўсяго толькі прымітыўны спосаб запоўніць сваю вялізную чарапоўню,каб у ёй як мага менш заставалася месца для сапраўды сур'ёзных думак і актуальных пытаньняў".
   "- А і праўда,ты што сёньня такі агрэсіўны?Бачу, проста гарыш - так хочаш кінуцца ў бойку...".
   "Нікуды я не хачу.Я сяджу на срацы роўна,мой час яшчэ ня прыйшоў.Я проста,як і ты,- назіраю і канстатую,што пры росьце чалавецтва ў геаметрычнай прагрэсіі,расьце шкала адмоўнага адбору,але Сістэма пры гэтым працягвае фурычыць...".
   "-Окэй,Вільман,мяне хутка вымкуць з разэткі.Прадоўжым дыялог пры наступным кантакце".


Рецензии