Крыху дыктатуры ва мовах капитализму

Крыху дыктатуры ва ўмовах капіталізму

Сёньня часткова адмянілі лакдаўн у нашай нарвежскай Будзе - адкрыліся крамы й кавярні.Зьніжкі на шмацьцё -да 70 працэнтаў.
А вось публічныя месцы,як бібліятэка,а таксама сацыял-кантора NAV,застаюцца закрытыя для наведнікаў.Ну,што праўда,у мясцовы гарсавет(r;dhuset) зайсьці можна - пачытаць абласную газэту,прыхапіць яе з сабой,задаць пытаньні дзяжурным клеркам ці запісацца на прыём хоць да самой старшынькі нашай Буда-камуны.Зімой быў момант,калі будынак мэрыі  абчапілі былі пярэстай жоўтай лентай.Зь якога ражна дакладна ня ведаю,але мяркую,каб фольк лішне не аціраўся заблізка ды не пагражаў чыноўнікам мэрыі  "афрыканскім вірусам".
Сёньня ж зрабіў  картонную шыльду з надпісам тыпу "дапамажыце нарвежскаму грамадзяніну знайсьці кватэру!"Цяпер стаіць у вакне аўтавакзалу,зь якога я і выходжу ў эфір ФБ.Варта ж памятаць,што па-за сацыял-канторай,якая дапамагае розным маламаёмным,наркаманам і п'янтосам,буяе самы што ні ёсць натуральны капіталізм.І калі ты хочаш разьмясьціць абвестку,што шукаеш месца для жыцьця,ты мусіш заплаціць 500 крон,альбо 50 еўра ў эквіваленце за разьмяшчэньне сваёй інфы на адпаведных старонках(finn.no).Гэта вам не бясплатныя паслугі на беларускім куфрыбай.
У панядзелкавай газэце AN.NO тутэйшы аглядальнік разважае пра дыктатуру,якая хаваецца за перыядычнымі лакдаўнамі вось ужо другі год,і што такія абмежаваньні народнай волі могуць спадабацца вярхоўнай уладзе ў Осла.Так што пакуль тое нарвежская прэса стаіць на варце заваёваў нарвежскай жа дэмакратыі.А то!З намардасьнікамі на тварах жыцьцё крыху некамільфо.
Лішне пісаць пра настрой.Ён адпаведны.Хоць на двары і сонейка,а вецер прыціхшы.
У эфіры быў я:жывы,здаровы і злы.
12.04.2021,Нарвегія,Bod;


Рецензии