Работа над памылками

РАБОТА НАД ПАМЫЛКАМІ
Сачыненьне на зададзеную тэму:"Беларуская пратэст-2020"
Фотаздымкі з пратэстаў пасьля 16-га жніўня.Іменна гэты дзень быў пікавым,найбольш эйфарычным,духаўздымным,калі былі зьнятыя амонаўскія і вэвэшныя заслоны,і людзі ўзялі вышыню ля стэлы.Ужо ў той дзень у натоўпе хадзіла каманда "у 17:00 ідзём да рэзідэнцыі",але нешта не зраслося,і 16-га не пайшлі.Але перш чым падняцца да Стэлы,нейкія маладзёны ў цывільным спрабавалі не пускаць людзей.Пры тым мянты ў форме па двое з кожнага боку лесьвіцы проста стаялі і не чапляліся да людзей.Потым,як вядома,іх зьнялі з аховы,і яны адступілі.Цяпер можна як заўгодна фантазіраваць,як бы далей разьвіваліся падзеі,калі б 16-га 08-га 20-га хоць бы тысяч 50 народу з тых дзьвю-трох сотняў тысяч сталі лагерам на той вышыні каля музэя апошняй Вялікай Вайны.Ня сталі.
Быў цудоўны ясны сонечны цёплы дзень.Ад стэлы ўніз да прасьпекту  Пераможцаў і прылеглых вуліцаў цяклі і пераліваліся ў розных кірунках людскія плыні ў дамінантных бела-чырвоных колерах,гучалі розныя поклічы, слоганы,музыка з пераносных дынамікаў і песьні нажыва.Эйфарыя была такой усёабдымнай,што думкі пра нешта большае - бойкі,наступ,захоп будынкаў,кроў,сьмерць і рэальнае ўзяцьцё ўлады ў Краіне проста не знаходзілі месца ў галовах.Народ заставаўся  АБ'ЕКТАМ гісторыі, чарговы раз правароніўшы сваю суб'ектнасць.І вось цяпер ідзе крывавае жніво засеянага ня там,ня так і ня ў той час...


Рецензии