Беларусь-2021 ад Зыходу да Алии

Беларусь-2021:ад Зыходу да Аліі
Вы што,чакаеце ЛІТАРАЛЬНАГА паўтарэньня 1937-га?Вам мала таго,што ЎЖО адбываецца ў Беларусі?Больш за тое,напішу я вам,паколькі землі ВКЛ,а потым і ўласна Беларусі,былі месцам самага вялікага прытулку і ўратаваньня еўрапейскіх юдэяў, і наш Край захаваў для  Ізраілю столькі вядомых цяпер грамадзянаў новапаўсталай юдэйскай дзяржавы,мы,беларусы-ліцьвіны,маем поўнае права параўнаць нашу сёньняшнюю сітуацыю разгрому і нішчэньня Беларускага Жыцьця з Халакостам.Ня больш,але і ня менш.Адзіная розьніца ў нас з юдэямі - нас спрабуюць ліквідаваць свае,тутэйшыя землякі-беларусы плюс пару дзесяткаў наймітаў у сінедрыёне неназыванага ўголас і на пісьме.
Як паэт,я не люблю мнагаслоўя.І таму працытую ў перакладзе на беларускую аднаго нашага земляка,з словамі якога  абсалютна згодны:
"У 2021 годзе ўся надзея на нябачнае,арганізаванае падпольле.На тую нешматлікую праслойку грамадства,якая здольная ваяваць.На тое,што ўсе астатнія будуць здольныя падтрымаць тых,хто гатовы ваяваць.На тое,што знойдуцца людзі,здольныя арганізавацца ў сілу - грамадскую,інтэлектуальную,фінансавую,баявую.Інакш ніяк".
...А потым,потым будзе час беларускай Аліі,і будзе час пабудовы  Ўсходняй  Сьцяны... не,ня плачу -  Радасьці.


Рецензии