Психичная атака

Псіхічная атака V/S Псіхічная абарона,альбо Час тайм-аўт
   Тое,што творыць антыбеларускі рэжым сёньня адносна Беларусаў - гэта жорсткая і метадычная атака з адзінай мэтай задушыць любыя праявы свабоднага волевыяўленьня грамадзянаў і праяваў найменшага Беларускага жыцьця як у мегаполісе,так і ў правінцыі.Інтэнцыі рэжыму ясныя як сьляза немаўляці,бо выслаўленыя галоўным рэтрансьлятарам і ягонымі служкамі:душыць Беларусаў да канца,пасеяць у іх душах адчай,абудзіць і ўкараніць генетычны страх перад уладай.Псіхічная атака - элемент  барацьбы,які ўжываецца ў грамадзянскіх войнах і  татальных войнах на зьнішчэньне.Псіхічная атака - гэта калі выбару ўжо няма,усе масты спаленыя,і стаіць на парадку дня адно пытаньне:мы альбо яны?Антыбеларускі рэжым чэрпае свае сілы толькі ў найясьнейшым усьведамленьні таго ,што ў разе свайго паражэньня(паразы) галоўным ініцыятарам бойні Беларусаў месца і жыцьця на Беларускай зямлі ня будзе ні пад якім соўсам,а тысячы памагатых зоймуць найніжэйшыя прыступкі  сацыяльнай лесьвіцы.Вось галоўная і адзіная матывацыя,зь якой рэжым ідзе супраць Беларусаў у псіхічную атаку пад назвай "зачыстка".
Што ж мы назіраем у арсенале абаронцаў ад тых,хто ідзе ў свой апошні антыбеларускі бой?На вялікі жаль,нават на вербальным роўні шматлікіх сацыяльных сетак і ў палітычных медыях інтэрнэту за рэдкім выключэньнем ідзе сьвядомая альбо не пракачка інфантыльнага разуменьня сітуацыі і няма канстатацыі галоўнага:без абвяшчэньня ваеннага становішча альбо каменданцкай гадзіны ужо восьмы(8!) месяц ідзе адкрытая вайна з найлюднейшай часткай Беларускага народу!У час вайны словы  і да таго падобныя - гэта словы боязі,слабасьці, страху;гэта спробы назваць гіену зайчыкам,спадзеючыся,што тым самым прамоўца здолее ўратавацца,бо гіена некім дзіўным чынам пры наяўнасьці сьвежага мяса стане грызьці зялёную травіцу.
Такім чынам,бела-чырвоныя колеры і белмова - гэта паролі і коды,раскрываючы якія,вораг зьнішчае вашу Беларускую базу.Каб спыніць татальны разгром і зачыстку,адзіна разумна-магчымае цяпер - байкот усялякага псеўдапалітычнага жыцьця і  сыход у рэальнае падпольле,у андэрграўнд і ціхую падрыхтоўчую і,галоўнае, - СТВАРАЛЬНУЮ, працу.Нам варта на нейкі толькі нам вядомы час зьнікнуць з вуліцаў і са старонак медыяў.Ня быць і не праяўляцца,ажыцьцяўляючы на практыцы  "Код адсутнасьці" нашага ні то пісьменьніка,ні то філосафа В.Акудовіча.
Байкот і забастоўка(страйк) эканамічныя - вельмі эфектыўная негвалтоўная(нелятальная) зброя ў капіталістычным сьвеце.Байкот палітычны - тым болей.Да слогану "Ня вер.Ня бойся.Не прасі" дадамо новы: "Ня быў.Ня ўдзельнічаў.Не затрыманы".Няхай вораг думае,што перамог.Ніводнага арышту - ніводнага штрафу!Не выдзяляцца з натоўпу,зьліцца з ландшафтам.Стаць нячутнымі і празрыстымі.І - рабіць сваю работу.Патрэбную.Мінімум словаў.Як на пісьме,так і ў эфіры.Эмоцыю пакіньце паэтам.Спакойна і з халодным разьлікам.Успомніць,як дзядзька Юлюсь - той,які выжыў пад Сталінградам, - вучыў цябе калоць сьвіньню надзейным нямецкім штык-нажом  "швайкай".Успомніце сапрамат.Любой рэчы патрэбны адпачынак і перафармат.Жывому целу - тым болей.Як і палітычнаму актывізму.Вось чаму варта заціхарыцца.Легчы на дно і абнавіць паролі.Пакінуць без медалёў і прэміяльных асабліва жвавых як па той,так і па гэты бок фронту.Узяць тайм-аўт.Аддыхацца.Захоўваць у сваіх душах гаючы прысак нянавісьці і памятаць пра неадпомшчаных у турмах рэжыму.
Ну ўсё.Многа словаў.За работу.Байкот!
28 сакавіка 2021


Рецензии