Палескiя павер, я
Совы па карчах палююць,
Шабаш ведзьмакі спраўляюць
Ды на тварах штось малююць.
На гары Лысай збяруцца,
Дружна водзяць карагоды,
То спяваюць, то смяюцца,
Вельмі здатны на прыгоды.
У возеры русалкі ноччу
Косы-зелень распускаюць,
Вадзянік у воду скочыць –
Хай усе яго шукаюць.
Месяц свеціць, ды не грэе,
І святло яго чароўна,
Валадараць зараз мроі,
Бо туман, нібы бавоўна.
Вогнішча гараць – Купалле,
Хлопцы, дзеўкі праз іх скачуць,
Гэта ўсё – душы прыволле,
Можна прыцягнуць удачу.
Людзі ноччу спачываюць,
Сон ідзе такiм малойцам,
Дзею чары адчуваюць
Нават рыбакі, што ў лодцы.
Даспадобы мне карціна,
Бо ў ёй – маё Палессе.
Казкі, прымаўкі – руціна,
Але ўсе яны ўваскрэслі.
Вельмі многа забабонаў,
Але ўсё прыйшло ад продкаў,
Склалася з часоў прыгонных,
Шлях іх не такі кароткі.
Мне па густу і павер’я,
Роднай мовы абароты,
Iм я выкажу давер’е,
Як і зеллю з прываротам...
Свидетельство о публикации №221051600503