Былое

Сялянскія старыя хаты,
Падворкі, плот у дзірках...
Ды певень ходзіць там цыбаты,
Вядзе сваю гаворку...
 
Вось купка куранят  з квахтухай –
Маленькая сямейка...
Ды асалодаю для вуха
Спявае салавейка...
 
Да сажалкі не так далёка –
Для качак на ўцеху...
Гучыць буслоў прыгожы клёкат,
Я падыду паціху...
 
Каб добра мне ўжо разгледзець
Маленькіх буслянятак,
Пералічыць ды ім парадзець –
Прагнаць шумлівы статак.
 
Спяваюць жабы на балоце
Ды цішыня начная...
Зашамаціць вужак у чароце,
Бы хтосьці што спявае...
 
Даўно няма ўжо мiлай вёскі,
У думках засталося...
Дзяцінства радасныя вёсны –
Раптоўна падалося...


Рецензии