Гукi

Бы непакоем нейкім
Напоўніцца павеў,
Ды задрыжаць павекі,
Пачуецца напеў…
 
Напеў гудзе бадзёры –
"Спявае" так зямля,
Гучаць так вадазборы,
Калі свой ладзяць шлях.
 
Зашэпча ў полі вецер –
У жыце шамаціць…
Валошкі сінім свецяць,
На іх раса блішчыць…
 
Зязюля закувае,
Я чую гэты спеў.
Таму век прыгадае,
Хто запытаць паспеў…
 
Званы зямлі радзімай!
Мне кожны з вас вядом!
Бо гэта ўсё – Радзіма,
На ёй мой родны дом!


Рецензии