Вершык пiшацца шчыра
Адбіваецца ў сэрцы,
Дапаможа мне ліра.
Праўда гэта, паверце!
За радочкам радочак,
Маршыруюць "салдаты",
Усё пра родны куточак,
Ён жа – сонцам абняты.
Там паветра другое,
Сонца іншае свеціць.
Там пачатак дарогі,
Самай лепшай на свеце.
Там жыла я з бацькамі,
Засталася калыска.
Там вясной раўчукамі
Снег сцякаў, як наўмысна.
Там мой сын нарадзіўся,
Гадаваўся да года.
Дым над дахам клубіўся –
Прадракаў непагоду.
Словы, першыя крокі,
Як і крокі сыночка,
Ды ў школе ўрокі,
У ёй – апошні званочак.
Вершык пішацца шчыра,
Успаміны, як ветразь.
Дапаможа мне ліра,
Спадарожнага ветру!
Свидетельство о публикации №221052000433