Страшна падумаць!

Страшна падумаць (калабок з вусамі)!

Дзяўчынка намалявала на асфальце мелам калабка. Раптам з бусу з танаваным шклом і без нумароў выскокваюць людзі ў масках і цёмнай вопратцы, хапаюць яе і вязуць у аддзяленне, дзе трымаюць некалькі гадзін. Нарэшце, тэлефануюць яе бацькам, каб прыехалі туды таксама.
-За што затрымана наша дачка?
-Яна на асфальце намалявала нейкі твар.
-Ну і што?
-А вы ведаеце, менавіта што яна намалявала?
-Я намалявала Калабка.
-Карацей, вы ўсе аштрафаваны!
-За што?
-А вы велаеце, што атрымаецца, калі хто-небудзь да Калабка яшчэ дамалюе вусы? Нават страшна падумаць!
-Ну што вы так бянтэжыцеся, гэта ж проста герой казкі!
-Казкі ў нас мае права толькі адзін чалавек расказваць, ці спецыяльна навучаныя ягоныя прапагандысты. А вось слухаць і ажыццяўляць іх - гэта ўжо ваш абавязак. Ідзіце!


Рецензии