Жыве Хай здохне
Дзяўчынка на газоне намалявала аэразольным балончыкам з фарбай слова "Жыве". Раптам з мікрааўтобусу з танаваным шклом і без нумароў выскачыла брыгада ў масках і бронежылетах, схапіла дзяўчынку і пацягнула ў аўтобус, пасля чаго завезла ў аддзяленне аховы бяспекі,дзе яе пратрымалі некалькі гадзін запар. Позна ўвечары адтуль патэлефанавалі яе бацькам і паведамілі, куды дзелася іх дачка. Бацькі прыехалі ў аддзяленне, дзе ім растлумачылі,што іх малалетняя дачка затрымана за злоснае парушэнне навакольнага парадку:
-Яна напісала на газоне слова "Жыве"!
-А што такога ў гэтым слове? Ну, вось я жыву, вы жывяце, наша краіна жыве.
-Вось-вось! Вы ўжо амаль сказалі гэтую фразу! Таму што калі да слова "жыве" дадаць яшчэ чагосьці - ведаеце, што можа артымацца?! Нават падумаць страшна!!!
Карацей, з вас пакуль штраф і будзем думаць, каб ставіць на ўлік з усімі выцякаючымі. Ідзіце!
-Тады можна,я ў наступны раз напішу што-небудь іншае?
Але супрацоўнікі органаў ужо не чулі пытання, таму што былі вельмі занятыя абмеркаваннем сваіх новых спраў.
І вось, праз пэўны тэрмін дзяўчынка з балончыкам вырашыла напісаць на клумбе іншую фразу.
Яна ўзяла і напісала аэразолем "Хай здохне". І як у мінулы раз, раптам з засады - танаванага аўтобусу без нумароў - выскачыла амаль такая ж брыгада,зацягнула ў аўтобус і зноўку завезла ў аддзяленне.
Ізноў, праз некалькі гадзін,позна ўвечары выклікалі бацькоў.
-Што адбылося на гэты раз? Яна зноў напісала "жыве"?
-Што вы! На гэты раз усё значна горш.
-А што можа быць горш, чым "жыве"?
-Ім у мінулы раз не спадабалася слова "жыве", і таму цяпер я напісала "Хай здохне".
-А вы ведаеце, што значыць гэтая фраза? Калі да гэтай фразы таксама дадаць яшчэ чагосьці,ведаеце што можа атрымацца?! Нават падумаць страшна! Гэта можа нават які-небудзь мінак-крымінальшчык дапісаць!
Карацей, зноўку штраф, ліст у дырэкцыю школы і на працу, пастаноўка на ўлік.
-"Жыве" ў мінулы раз вам не спадабалася, "хай здохне" - таксама. Што ж вам да спадобы?
-Вы б сваю дачку якой-небудзь карыснай справе навучылі - напрыклад, кароў даіць, кавуны збіраць ці хай вершы вывучае. А не па газонах швэндацца і бруднай хіміяй расліны пэцкаць. А лозунгі і словы гэтыя ўсе шкодныя і правакацыйныя. Таму маўчок-язык на кручок. А то прыдзе шэранькі ваўчок - дасць дубінкай у бачок.
І наўвогуле, у нас у грамадстве што зараз галоўнае? Думаеце, свабода? Э - не-е-е. Эканоміка! А кажучы больш простымі словамі - чарка і шкварка. Таму вам усім трэба рабіць "хрум-хрум", а не пісаць лозунгі. Таварыш следчы, у нас ёсць у аддзяленні карыта? Прынясіце, калі ласка! Дзякуй.
Цяпер - увага! Паказваю. Вось так: нахіляецеся да карыта і робіце "Хрум-хрум!"
Так будзе расці эканоміка!
Свидетельство о публикации №221052201677