Жартачкi

Жартачкі

-Алё, гэта міліцыя? Хутка прыязджайце ў гастраном нумар дваццаць два на вуліцы Герцэна. У магазыне - Ціханоўская. Так, я яе пазнаў, толькі яна пераапранутая і з іншай прычоскай. Яна стаіць у чарзе ў касу з іншымі пакупнікамі. Тэрмінова прыязджайце, а то яна зыйдзе і вы яе больш ніколі не ўбачыце.

-Ало, гэта пракуратура? Хутка прыязджайце ў наш мікрараён. Тут па вуліцы ходіць цар Нікалай другі. Я яго пазнаў. Толькі ён малады, у куртцы і з кароткай прычоскай. А так твар і барада адзін у адзін. Відаць, вы ў рэвалюцыю чагосьці недапрацавалі. Дык прыязджайце, пакуль ён тут ходзіць.



Прыгоды Лукашэнту
Лукашэнт-гэта такі фантастычны міфічны пэрсанаж, які жыве на фантастычнай міфічнай планеце Лукамарс, а мабыць, яшчэ на якой.
 Жэня Лукашын з фільма "Іронія лёсу" абараніў дысэртацыю, атрымаў званне дацэнт і атрымаўся Лукашэнт. Лукаш(ын)+ (дац)энт.
Ці так: Ж.Лукаш(ын) стаў (дац)энт - атрымаўся Лукашэнт!

Лукашэнт апрануў Лукамат, сеў у Лукамабіль і паехаў да Лукалёту. У яго ёсць Лукамёт і Лукабомбы, а таксама шумавыя Лукагранаты і Лукампутар. Лукадры вырашаюць усё. На абед ён ужываў Лукампот.
Любіў усім расказваць Луказкі і на ўсялякі выпадак трымаў атрады Лукарнікаў.
Сябраваў з Ойле-Лукойе і назваў у гонар яго кампанію ЛукОйл. І машыны былі Лукамаз.
У яго таксама было некалькі рэзідэнцый з адпаведнай назвай. Любіў гуляцца ў Лукахей. У Яго нават была Лукахейная Лукаманда. Калі яны гуляліся, вывешваўся лозунг "Прывітанне Лукашэнтам!"
Любіў выдаваць Луказы, а таксама ўтвараць розныя Лукакцыі.
Ён неяк гуляўся на сваёй планеце, будаваў у пясочніцы планы і казаў: "А вось тут у мяне будзе Лукадром, а вось тут у мяне будзе Лукатамная электрастанцыя, а тут у нас будзе Радыёлукатар".
Дзесьці ў Лукосмасе на адной з рэзідэнцый у яго быў Лукацыкл, а на іншай - Лукатранспарцёр.
Спяваў сабе песеньку:
Лукашэнт, Лукашэнт, усміхніцеся, бо ўсмешка - гэта сцяг карабля!
Лукашэнт, Лукашэнт зашпіліцеся - зашпіленным падчыняецца Зямля!
І наведваў сайт Луркмар. Марыў пабываць у горадзе Вялікія Лукі.
Любіў зганяць насельніцтва на Лукасуботнікі, а сам пры гэтым гуляўся ў Лукабол.
Наладзіў усюды Лукамабільную сувязь. І прапанаваў вітаць яго "Хай жыве Лукашэнт!"


      Фантабздзёр з Малабздзечна
Фантабздзёр з Малабздзечна моцна нафантабздзеў. Ён малабздзец. І
пайшоў працаваць на завод халабздзільнікаў.

            
                Начытаўся газет
-Начытаўся газет, лёг у дзень спаць, дык прысніліся ўсялякія лукацыфісты і лукацыфер.


     Рыгорычы здымаюць кіно

     Беларусь-краіна творцаў, а сучасныя тэхналогіі дазваляюць здымаць кіно, бадай, усім, хто пажадае.
     Але, каб вашае кіно было цікавым, зрабіла ўражанне і прыцягнула гледачоў, мала валодаць матэрыяльнымі сродкамі. Трэба, каб у кіно, нават дакумментальным, была мастацкая сіла, нешта станоўчае, што магло б пераканаць гледачоў. І нават мала быць кіраўніком з высокай пасадай і ўладальнікам тэлеканалаў, каб кіно атрымалася. Але, нажаль, не ўсе гэта разумеюць.
Вось і ў Беларусі 20/21 кіраўніцтва пачало адчуваць, што яно штосьці ўпусьціла і не здольна пераканаць тых, хто павыходзіў на масавыя вулічныя акцыі. І адзінае, што ім засталося - яны так зразумелі - пабіць і застрашыць уласную моладзь. Але акцыі не спыніліся і працягвалі быць масавымі. І тады ў працу ўключыліся ідыёлагі, а на дапамогу прыйшлі ТБ і кінематограф. Першы выпуск кіно - гэта палёт "Рэмба" на верталёце над мітынгоўцамі з аўтаматам без магазыну. Іншыя аргументы ў кіраўніцтва скончыліся. Ды іх асабліва і не было ніколі дастаткова. Узнагарода "красаўцаў" - гэта таксама накшталт тэатральнай імпрэзы, нічога прыгодніцкага. Гэта - як аналаг фільму - канцэрту.А вось наступны кінавыпуск - гэта як хаўрус літаратараў "хацеў відэльцам закалоць" галоўнага нашага кінематаграфіста, які казаў, што ён таксама яшчэ і футбаліст. І як яны "хацелі вывезці яго ў пограб", і спецслужбы нават вызначылі, менавіта ў які. Потым паўкіно-паўрэальнасць з пасадкай самалёту, які ляцеў міма і нікога не чапаў.Потым кіно пра нажніцы. Ну, мы ўжо чулі з вашых вуснаў накшталт "адмарозкі, казёл,кабан, свінаматка, адарваць шчанюку галаву" - гэта ўсё ў дачыненні да людзей.Зараз мы пачулі "адрэзаць язык". Хтосьці "хацеў". Новыя фантазіі. Сюжэт пра нажніцы зняты так жа сякерна, як і папярэднія. Пасля паследаваў сцэнарый пра "хацелі знішчыць лесатэхніку", "ляцеў беспіллотнік з канісрай бензыну", "батон з выбуховым рэчывам" - он вам даст батон с взрывчаткой, передайте мне батон. Зараз рыхтуюцца тэракты нейкія аўтарскія.
Як казаў Станіслаўскі - "Не веру!" Вам больш памсавала б  здымаць кіно пра тое, што вам бліжэй, напрыклад, пра карову, якая "павінна жыць у палацы." Я разумею, што творчую інтэлігенцыю вы разагналі і вам няма кому падказаць, каб кіно было пераканаўчым. Мабыць, калі-небудзь вы знойдзеце сабе і ў творчай галіне. А пакуль у вас лепей атрымліваецца выдурваць крэдыты і даваць пінкоў вадаправодчыкам з бруднай вадой.
На паўнавартасныя тэленавіны гэтыя кінафільмы не цягнуць з-за абыякавага стаўлення іх сваральнікаў і надта фантастычных сюжэтаў.

Роля прозвішчаў у гісторыі
(Ад Леніна да Хрэніна)
Калі б у Леніна прозвішча было б не Ленін, а Хрэнін, мы б, магчыма, жылі б пад плакатамі "Наперад, да перамогі Хрэнінізму!"
І Ленінізм зваўся б не Ленінізмам, а Хрэнінізмам.
Але Ленін - гэта быў усяго толькі адзін з некалькі дзесяткаў псеўданімаў, а ў чалавека з сучасным прозвішчам, якое рыфмуецца з "Ленін", прозвішча натуральнае, і ў выніку, мы маем сітуацыю з шэрагу "наўмысна не прыдумаеш".
І радыёперадача называлася б не "Юныя ленінцы", а "Юныя хрэнінцы".

Сюжэт
Стрелявшие друг в друга в квартире микрорайона Запад-3 КГБист и программист перевоплотились, и в новом воплощении стали сиамскими близнецами.
Братва, не стреляйте друг в друга!
(Тым больш, у Год народнага адзінства)


Рецензии