Мiлiцыянэр-фошЫст

Міліцыянэр-"фошЫст"
   У сярэдзіне 1970-х ля ўваходу ў гастраном па вуліцы Янкі Маўра, 9А, быў невялікі самадзейны кірмаш. Там бабулькі прадавалі ўсялякія ягады з лесу стаканамі - чарніцы, суніцы і тамупадобнае. Улады дазволу на гэта, зразумела, не давалі, усё адбывалася стыхійна. Але пакупнікі з магазыну і мінакі там штодня атаварываліся.
    І вось нарэшце, да іх падыйшоў міліцыянт, а мабыць, і некалькі, і пачалі аблаву на бабулек - для пачатку мусілі проста сагнаць іх з месца. А бабулькі зыходзіць не хацелі і пачалі іх сароміць, што сорамна ім, маладым, ганяць пажылых.
    І тады малады лейтэнант ці старшыня раззлаваўся і пачаў сваімі ботамі давіць суніцы, якія былі раскладзены на газетцы. Тады бабулькі моцна пакрыўдзіліся і абазвалі прадстаўніка ўлады абарзеўшым фашыстам. І сказалі яму: "Сапляк ты малалетні, як цябе не сорамна, гэта ж бабулька, шмат старэйшая за
цябе, працавала, у лесе збірала, а ты сапагамі давіш - ні сабе, ні людзям!"
   Нядзіўныя потым, з такім узроўнем разумення ў некаторых  прадстаўнікоў улады, ні Афганістан, ні Чарнобыль, ні развал СССР. І гэта ўсё з часоў Цара Гароху адбываецца. І ўпэўнены, што за мяжой, наўрад ці лепей.


Рецензии