Я родам з Палесся
Я родам з балот…
У сэрцы ўваскрэсне
Прыгожы чарот.
Зялёная багна,
Там жабы жывуць,
Жыццёва і прагна
Вясною пяюць.
Ды мне, як уцеха,
Спрадвечны той спеў...
Пачуецца рэха,
Нібыта напеў.
Прыгожы закутак,
Ты, родны мой край!
Чужынцам – пакута,
Мне ж смак тут ды рай…
У войны наедак,
Карміў ты людзей,
Гісторыі сведак,
Удзельнік падзей…
Радзімы дазорац,
Мясціна прыгод,
Надзейнасці горан,
Хаваў ты народ.
Я родам з Палесся,
Пра то – не забыць…
У сэрцы ўваскрэсне –
І вечна гарыць…
Свидетельство о публикации №221052200430