Шчара

Бяжыць да Нёмана сівога,
Не скалануцца берагі,
І невядома ёй трывога –
Свавольніца, няма тугі.
 
Яна ўзнёсласці мінае,
Бяжыць абшарамі балот,
Усплёскамі напамінае –
У ёй магутнасць хваляў-вод.

Яна нясе ваду з Палесся,
У ёй водар хвоі, сонца свет,
Таго прыгожага ўзлесся,
У якім застаўся Шчары след.
 
Зліццё дзвюх рэк, як неабходнасць –
У Нёман Шчара ўпадзе.
Мяне здзіўляе верагоднасць –
Няма падзецца Шчары дзе.
 
Усё ў прыродзе недарэмна,
Напэўна, так і трэба жыць.
Красуня Шчара разам з Нёмнам
Да мора сіняга бяжыць!


Рецензии