Вясна вернецца

А час так хутка пралятае,
Няма як азірнуцца,
Перакананне замятае,
Што вёсны зноў вярнуцца.
 
Ды загучыць пяюн-салоўка,
Ён ведае ўсе ноты,
Ды сціхне, згіне пустаслоўе,
Не будзе больш нудоты.
 
Ізноў вярба засвеціць ясна
Прыгожай чараўніцай...
Заранка ў небе не загасне,
А ўспыхне бліскавіцай.
 
Ды вернецца вясна наросхрыст,
А з ёй перакананасць,
Што бруд адмыюць слёзы-росы –
Ва ўсім – наканаванасць...


Рецензии