Дыялог пра аловак

"Навошта, – скажаце вы мне –
Ты вершы пішаш, ды бясконца?
Аб нечым марыш пры луне?
А ў дзень не бачыш нават сонца?
 
Як паланянка ты жывеш,
Вядомы нам твае намеры.
Нашто і ў дзень, і ў ноч вядзеш
Аловак па лісту паперы?"
 
"А можа, гэта ён вядзе?
Яго я толькі што трымаю.
Аб шчасці пiша, аб бядзе –
Як вынікі я ўсё прымаю…
 
Зачараваны "інструмент" –
Вядзе мяне ён за сабою…
Паэзіі інгрэдыент –
Даўно мне не дае спакою.
 
Ён непакорлівы зусім,
Такі аматар неадступны.
Валодаць хоча ён усім,
Ён – кантралёр мой непадкупны…"


Рецензии