КГБ - госць

Сёння раніцай а 10 гадзіне мяне супынілі супрацоўнікі КДБ (трое) літаральна перад  выхадам з ліфта на вуліцу, толькі з Пацешкай на выгул выйшаў (бедная мая ПАцешка!), - толькі хвілін дзесяць дазволілі Пацешцы зрабіць свае справы (якія справы, - Сабака, - не чалавек, усё адразу прасякае!    Таму нават не пасікала) - таму і не зрабіла нічога... Адным словам ператрус быў  гадзін пяць, а потым павезлі сведкам па справе Аўтуховіча. Вось і ўсё, што магу сказаць. Усё пакуль нармалёва. Канфескавілі ноўт, і іншыя носьбіты... Якая боль, якая боль! Дакуль жа  гэта ўсё будзе працягвацца. Але   ж да пары, да пары жбан ваду носіць. Усё калі-небудзь канчаецца. І гэта скончыцца. Жыве Беларусь. Нават  сцяг бел-чырвона-белы забралі. Канфіскавалі. Шкакада, што суседзяў з дома насупраць падвёў. . Убачылі на вокнах бчб - адразу "сігналізаваілі" (сам чуў як званілі)  і бачыў вечарам, як у той пад'езд міліцыянеры заходзілі, - будуць шчаміць... А ці можна вышчаміць белаарускасць?
Я не ведаю, ці можна вышчаміць, а вы ведаеце? І што адкажаце? Ці можана нас такім чынам заціснуць, задавіць, знішчыць? Як па мне, дык... А што вы думаеце?

у


Рецензии