Ніколі не быў у Егіпце. Але недзе чытаў, што ў тамтэйшай пустыне жывуць светлячкі, якія ноччу міргаюць святлом. Вось так сабе міргаюць, як зоркі і міргаюць. Уразнабой. Тысячы гадоў за гэтым назіралі жраццы ягіпецкія і заўважылі, што не аднойчы здаралася: светлячкі пачыналі нечакана сінхранізавацца... Спачатку адзін адсотак ад агульнай колькасцім, потым другі... Трэцці... І на нейкім этапе, у нейкі момант уся пустыня светлячкоў раптоўна сінхранізуецца ўспышкамі святла і заводзіць адзіны рытм: бух- выбухнула святло, бух, - пагасла, - усё, дакуль ахоплівае вока наўкола, падпарадкоўваецца агульнаму рытму. Уся бачна пустыня са светлячкамі цяпер не проста білскае сям-там-неўпапад, а сінхронна ў адзін момант у адным рытме ўспыхвае святлом, а праз імгненне - згасае. Святло, цемра, святло...
Гэта жраццоў навяло на думку, што такім чынам можна заводзіць і грамадства. Можна накруціць натоўп так, каб ён сінхранізаваўся. Біўся, быццам пульс, у адзіным рытме. Галоўнае завесці натоўп, зладзіць адзіны рытм, а потым... А потым згублены ключы... Жраццы забыліся дзеля чаго яны шукалі інструмант кіравання натоўпам. Ці дзеля рэвалюцыі, ці дзеля контрэвалюцыі, ці дзеля тыранііі... Але інструмент быў знойдзены.
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.