У лютым
І куды мне ад гэтага дзецца?
Так няўхільна прыходзіць яна,
Растрывожана сэрца заб’ецца.
Закарэлы растане ўжо снег,
Бачу ў ім я вялікую кволасць,
Раўчукі пачынаюць свой бег,
Спевы іх, як сама красамоўнасць.
А зіма паляціць у нябыт,
Заахочваць дакучлівы холад.
З ім адчуе яна дабрабыт –
Сцяганосец зімы ён і волат.
Там, на поўначы, недзе іх схоў
Ды чакаюць пашана, пацеха.
Там вялікасць спрадвечных снягоў
Ды пачцівасць падорыць ім рэха.
Люты – гэта прадвесня вястун,
(Свет ад снега заслепіць усiм вочы).
Ён кароткі натхніцель-лятун,
Да прагалін у снезе ахвочы.
Зачаруе, закружыць вясна,
З ёй пачнуцца і птушак прыгоды.
Так няўхільна прыходзіць яна,
Мы здзіўляемся з гэтай нагоды.
Свидетельство о публикации №221052800415