Прадвесне
Ён сонечны, марозны,
Змяніліся ўмовы,
А ён такі ж сур’ёзны.
Зіма, як бы лютуе,
Напэўна, чуе слабасць,
А холад канстатуе –
Апошняя іх радасць.
Бо цені на дарозе,
І сонца так высока,
Вясна ўжо на парозе
І светам слепіць вока.
Прыгожа як на свеце,
Такая ўрачыстасць...
І неба над планетай –
Вялікая празрыстасць.
Прадвесне так прыгожа,
Што радуецца сэрца.
Вясна ўсім дагожа,
Яна свайго даб’ецца.
Дазвол не запытае,
Пара яе настала.
Снег закарэлы тае,
Самота дзесь прапала.
Свидетельство о публикации №221052800423